Знайсці
26.01.2023 / 15:5416РусŁacБел

Расійскі блогер Wylsacom зрабіў агляд «беларускага макбука»

Адзін з самых папулярных блогераў рускамоўнага сегмента ютуба, аглядальнік гаджэтаў і тэхнікі Wylsacom звярнуў увагу на першы беларускі ноўтбук і зрабіў яго «распакоўку». «Кампʼютар, які не расчараваў», — падсумаваў блогер. Агляд ён зрабіў у студыі чырвона-зялёных колераў.

Скрын відэа

У Расіі ўжо можна купіць ноўтбук H-book 15 МАК4, так называецца ноўтбук ад «Гарызонта». Праўда, зрабіць гэта «няпроста», на «Яндэкс Маркет» яго няма. Па словах блогера, можна замовіць на сайце вытворцы — тэхніку даставяць курʼерам. Сам ён паехаў на склад у Зеленаград па ноўтбук.

Wylsacom купіў «беларускі макбук» за 43 тысячы расійскіх рублёў, гэта канфігурацыя на Core-i3, SSD 256 ГБ, з Windows, 8 гігоў аператыўнай памяці. «То-бок, гэта такі базавы ўзровень», — кажа ён.

«Давайце глядзець абсалютна непрадузятым позіркам, наколькі гэта канкурэнтаздольны прадукт», — анансаваў блогер. Амаль нічога ў яго не выклікала пытанняў.

Блогер адзначыў вялікі пералік сэрвісных цэнтраў, якасць упакоўкі, «як у макбука». Сіні колер ноўтбука яго спачатку здзівіў, але потым спадабаўся. Таксама ён сказаў, што клавіятура «камфортная», лакалізаваная, гук нядрэнны, «болцікі ўсе на месцы, сабрана добра, люфтаў няма».

«Як базавы кампʼютар для працы з тэкстамі, інтэрнэтам, нейкімі простымі задачамі тыпу фатаграфіі пакруціць, гэтай машыны больш чым хопіць. Клавіятура прыгожая, падсветка ёсць, дызайн адэкватны, вінда стаіць — што яшчэ трэба?» — кажа блогер.

Тое, што ў ноўтбуку, са слоў вытворцы, 12% беларускага, яго не бянтэжыць: «Сёння ніводная краіна свету не можа сабраць 100% арыгінальны айчынны кампʼютар».

Адзіная прэтэнзія — цана, «дарагавата».

«Гэта прадукт, за які не сорамна, але пытанне ў цане. На яго цана добрая, але кітайцы настолькі жорстка дэмпінгуюць, што яны прапануюць рашэнні больш дасканалыя. 30—35 тысяч рублёў [расійскіх], гэта быў бы наогул топ, мастхэв у гэтым сегменце, проста як камп'ютар, праз які ты ходзіш у інтэрнэт і націскаеш кнопкі».

У сацсетках праца блогера выклікала рэзананс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
халяля/адказаць/
28.01.2023
"Ведь в этом я так понял и есть смысл жизни данного персонажа так напоминающего хрюшку - жрать и ср.ть."

яшчэ размнажацца. але гэта сэнс жыцця ўсіх жывых істот. само сабой і чалавека.
Селянин, вось вашае жыццё складаецца з чаго? трымаеце гаспадарку, сад, агарод, дом. ходзіце ў лес па ягады, у грыбы. ходзіце на рыбалку. але ўсё гэта дзеля чаго? каб паесці. ну што - не так?
28.01.2023
Radar, Radar, сваіх у Беларусі садзяць у турму хутка. Няма у нас ні блогераў, ні журналістаў і не будзе пакуль не скончыцца самі ведаеце што.
3
баж і укж/адказаць/
28.01.2023
гл. 
Эксклюзив DW: Неудобные вопросы Веронике Цепкало на конференции в Вильнюсе
гл. на 02:15 Критика независимых СМИ гл. на 4:27 - "создать общественный совет, который бы.. который бы.. ко ̷н̷тролировал независимые средства [запинания читающе-вещающей сохранены)] массовой информации" і вось скажыце - пры такіх, дарвісь яны да ўлады, будуць незалежныя СМІ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера