Знайсці
26.01.2023 / 12:114РусŁacБел

Зяленскі: Пасля ўварвання ва Украіну Пуцін для мяне — ніхто

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Sky News, што яго не цікавіць сустрэча з прэзідэнтам краіны-агрэсара Уладзімірам Пуціным, бо ён не разумее, хто прымае рашэнні ў Расіі, а таксама пра тое, што пасля ўварвання крамлёўскі дыктатар для яго — ніхто.

Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Зяленскі падкрэсліў, што ракетныя атакі Расіі сведчаць аб тым, што Крэмль хлусіць, заяўляючы аб магчымасці перамоў з Украінай.

Адказваючы на пытанне, ці можа дапамагчы вырашыць вайну сустрэча з Пуціным, Зяленскі адказаў: «Мне гэта не цікава. Не цікава сустракацца, не цікава размаўляць… Я сапраўды не разумею, хто прымае рашэнні ў Расіі».

Пры гэтым Зяленскі адзначыў, што калі Расія пакіне ўкраінскую тэрыторыю, то вайна спыніцца. «Я проста хачу, каб яны [расіяне] як мага хутчэй спынілі вайну і як мага хутчэй пакінулі нашу краіну», — дадаў Зяленскі.

Зяленскі таксама адказаў на пытанне, ці не позна ўжо весці перамовы з Крамлём. «Пасля поўнамаштабнага ўварвання для мяне [Пуцін] — ніхто», — падкрэсліў прэзідэнт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Catcher of missile/адказаць/
26.01.2023
Калі проста спыніць страляць і паглядзець Пуціну ў вочы, то атрымаецца, што "мудры Пуцін" Зяленскага мудрэйшы за "мудрага Пуціна" Ціханоўскай. А вінаваты ты, беларус. Хранова ракеты ловіш.
1
Кныр/адказаць/
26.01.2023
Яўген, пуцін сапраўды ніхто, а лукошэнкО ён жа свой, ён украінец, родненькі
0
Sparrow /адказаць/
26.01.2023
пуцин нихто, а лукашенка наша все. ]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера