Знайсці
25.01.2023 / 14:584РусŁacБел

Порна ў розных краінах Еўропы: у чым адрозненне

Ад легальнага бізнэсу да рэальных турэмных тэрмінаў. 

Фота: vecteezy / andrewangelov

Нядаўна ва Ушачах накрылі «порнастудыю». 18-гадовай дзяўчыне, якая здымала ролікі, пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Паглядзелі, як ставяцца да вырабу фільмаў для дарослых у іншых краінах.

Можна толькі глядзець

Беларускае заканадаўства ставіцца да парнаграфіі строга. За распаўсюд або рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў (або прадметаў парнаграфічнага характару) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Таксама адказнасць наступіць за сам факт захоўвання такіх матэрыялаў з мэтай іх распаўсюду або рэкламавання. 

Адзінае, што не забаронена, — гэта прагляд і захоўванне для асабістага выкарыстання. Згодна з заканадаўствам, праглядаць порна, не парушаючы закону, можна толькі ў адзіноце, бо дэманстрацыя падобных матэрыялаў іншым фармальна-юрыдычна падпадае пад распаўсюд. Атрымаць пакаранне за распаўсюд можна як за рэпост у сацсетках, так і за перасылку ў прыватнай перапісцы. 

Фота: vecteezy / andrewangelov

Куды больш строгае пакаранне прадугледжана за выраб такой прадукцыі. За выраб і распаўсюд порна ў Беларусі можна атрымаць рэальны тэрмін. Другая частка артыкула 343 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў або пазбаўлення волі на той жа тэрмін. Па гэтым артыкуле будуць судзіць дзяўчыну з Ушачаў.

Такім чынам, порнаіндустрыя ў Беларусі знаходзіцца цалкам па-за законам. 

Іншы падыход

Аднак у Еўропе ёсць шэраг краін, дзе выраб парнаграфіі не толькі не забаронены, але і з'яўляецца цэлай індустрыяй. 

Напрыклад, у Венгрыі і Чэхіі. У гэтых краінах порна (за выключэннем дзіцячага, вядома) цалкам легалізавана. Будапешт і Прага спаборнічаюць паміж сабой за званне порнасталіцы Еўропы. Індустрыя кіно для дарослых у гэтых краінах настолькі развітая, што часам яе доля дасягае 1% ад ВУП.

У Празе знаходзіцца галоўны офіс вэб-партала для дарослых — Xvideos. Таксама ў чэшскай сталіцы ёсць прадстаўніцтва Pornhub і Beeg. У сталіцах Венгрыі і Чэхіі штогод адбываецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных порнаіндустрыі.

фота: vecteezy / standret

А што ў суседніх краінах?

У Польшчы порна легальнае, за выключэннем вытворчасці і захоўвання парнаграфічных матэрыялаў, якія змяшчаюць непаўналетніх і сцэны згвалтавання. Пры гэтым у Польшчы прадугледжана адказнасць за дэманстрацыю парнаграфічных матэрыялаў асобе, якая гэтага не хоча. Такое парушэнне караецца штрафам, абмежаваннем волі або пазбаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў. 

У Расіі выраб, распаўсюд і ўвоз парнаграфічных матэрыялаў забаронены. Найбольш строгае пакаранне прадугледжана за вытворчасць дзіцячага порна. За яго выраб могуць пасадзіць на тэрмін ад двух да васьмі гадоў.

Ва Украіне вытворчасць і распаўсюд порна таксама пад забаронай. Цікава, што ўжо падчас вайны там з'явілася петыцыя аб легалізацыі порна. 

Чытайце таксама: 

Мужчыны-беларусы назвалі чатыры памылкі жанчын, якія паралізуюць іх у ложку

«У турме, на жаль, цябе хвалюе, ці мастурбаваў іншы чалавек». Былы палітвязень распавёў пра інтым у зняволенні

Вольга Валізка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
даведка/адказаць/
25.01.2023
Повторное в течение года после административки распространение или рекламирование тоже влекут уголовку.
3
Олег/адказаць/
25.01.2023
Где легальна порнография и проституция там меньше всего преступлений на сексуальнойпочве.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
29.01.2023
Когда в Минске накрывали точку с веб-камерами, работницы "предприятия" рыдали на глазах у оперов, что больше не смогут так просто столько зарабатывать!Реальная история.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера