Знайсці
23.01.2023 / 21:217РусŁacБел

У БДУІР могуць адправіць студэнтаў вучыцца за мяжу. Пералік краін уражвае

З 25 студзеня па 15 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прымаюць заяўкі на навучанне за мяжой у наступным навучальным годзе. Конкурс праводзяць у рамках рэалізацыі міжнародных дагавораў Беларусі аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, піша «Беларусь сегодня».

Афіцыйнае выданне з гонарам пералічвае краіны, у якія ўніверсітэт гатовы накіраваць сваіх студэнтаў для атрымання больш высокай кваліфікацыі:

Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Таджыкістан, Туркменістан, Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам, Манголія, Рэспубліка Малдова, Сірыйская Арабская Рэспубліка, Арабская Рэспубліка Егіпет.

Пры гэтым за шчаслівы білет трэба пазмагацца, паехаць атрымліваць «айцішную» адукацыю ў Туркменістане ці Сірыі могуць толькі найлепшыя:

«Прыняць удзел могуць навучэнцы БДУІР, якія маюць высокія вынікі навучання (сярэдні бал паспяховасці не ніжэйшы за 7 балаў) і імкненне працаваць у сферы ІКТ, якія не маюць акадэмічных, фінансавых запазычанасцяў і дысцыплінарных спагнанняў, а таксама адпавядаюць усім умовам, устаноўленым праграмай», — тлумачыць прэс-служба ўніверсітэта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Dr. Someone/адказаць/
24.01.2023
Малдова як адзіны праменьчык цывілізацыі і заходняга свету! 
Гэта ...ец! Дожылі!

"А вам не кажется, что ваше место возле....". Сірыі і Туркменістана!

Мне крыўдна за Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку!
Чаму нельга паехаць у Пхеньян???!!!
24.01.2023
Вьетнам сейчас растет. Там может быть и интереснее, чем здесь. Рядом Гонконг, Тайвань, Сингапур, Куала-Лумпур.
0
люлю/адказаць/
24.01.2023
а у нас рядом Польша, Литва , Эстония )))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера