Знайсці
19.01.2023 / 18:573РусŁacБел

Міністр замежных спраў Ірана: Мы не прызнаём анексію Крыма і іншых рэгіёнаў Украіны

Міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амір Абдалахіян у інтэрв'ю турэцкаму тэлеканалу TRT World выразна акрэсліў пазіцыю Ірана ў дачыненні да магчымасці прызнання анексаваных Расіяй тэрыторый Украіны, перадае «Свабода».

Хасейн Амір Абдалахіян

«Мы прызнаём суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краін у рамках міжнародных законаў, таму, нягледзячы на выдатныя адносіны паміж Тэгеранам і Масквой, мы не прызналі аддзяленне Крыма, Луганскай і Данецкай абласцей ад Украіны», — заявіў Абдалахіян.

Ён таксама сказаў, што ўлады Ірана настойваюць на сваім «паслядоўным прынцыпе» ў знешняй палітыцы.

«Калі мы кажам, што канфлікт ва Украіне — гэта не рашэнне, мы верым у сваю пазіцыю як у фундаментальны палітычны прынцып», — дадаў міністр.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Сербіі: Для нас Крым — гэта Украіна, і Данбас — гэта Украіна

«Наша стратэгічнае цярпенне не бязмежнае». Іран пагражае Зяленскаму пасля прамовы ў Кангрэсе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
Хм.../адказаць/
19.01.2023
мы не прызналі аддзяленне Крыма, Луганскай і Данецкай абласцей ад Украіны
- Таму мы прадаём Расіі нашае ўзбраенне, каб яна забівала на гэтых тэрыторыях украінцаў.

"Восток - дело тонкое!"

https://nashaniva.com/307978
0
jG701IbF138ah/адказаць/
19.01.2023
Ну так пришлите партию Шахедов Украине дабы на деле доказать, что вы против аннексий!
19.01.2023
Ставка кремлядей на восток и юг терпит тотальный провал. Рашка изгой, а новые фашисты в кремле политические трупы, которые скоро и эту форму изменят.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930