Знайсці
18.01.2023 / 17:502РусŁacБел

Белстат: ВУП Беларусі ў 2022 годзе ўпаў на 4,7%. Планавалася, што ён вырасце на 2,9

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў першую ацэнку валавога ўнутранага прадукту за 2022 год. Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 191,4 млрд рублёў і знізіўся ў супастаўных цэнах на 4,7% у параўнанні з 2021-м.

У канцы снежня прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што ўрад папярэдне чакае зніжэння ВУП на 4% па выніках года.

Ліпень 2022-га стаў месяцам пікавага зніжэння ВУП, калі эканоміка прасела больш чым на 10%. За студзень — ліпень падзенне склала 5,2%. Але ўжо са жніўня, як сведчыць афіцыйная статыстыка, зніжэнне замарудзілася.

За студзень — верасень зніжэнне ВУП склала 4,7% год да года, такія ж лічбы назіраліся па выніках кастрычніка і лістапада.

Перад 2022-м улады прагназавалі рост эканомікі на 2,9%. Рэальнасць аказалася на 7,6% горшай за план.

Цяжка сказаць, ці можна давяраць гэтым лічбам Белстата. Раней лукашэнкаўцаў шмат разоў лавілі на фальсіфікацыі статыстыкі рознага роду.

Спад эканомікі выкліканы масавымі рэпрэсіямі і спрычыненай імі эміграцыяй высокакваліфікаваных спецыялістаў, а таксама санкцыямі, накладзенымі на лукашэнкаўцаў за суўдзел у агрэсіі супраць Украіны, і стратай украінскага рынку для беларускай эканомікі.

Чытайце таксама:

Сала — плюс 21%, бульба — мінус 30%. Як за год змяніліся цэны?

У Беларусі істотна падраслі пенсіі

Рознічны гандаль у 2022 годзе ўпаў на 3,7 %

«У камфортных умовах». Урад расказаў, як будзе расплачвацца па даўгах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Урут/адказаць/
18.01.2023
Смело умножайте на два.
0
Woodoo Cult /адказаць/
19.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930