Знайсці
17.01.2023 / 23:253РусŁacБел

У Маскве затрымалі людзей, якія ўскладалі кветкі да стыхійнага мемарыяла па ахвярах абстрэлу Дняпра

У Маскве паліцыя затрымала чатырох чалавек каля помніка Лесі Украінкі — стыхійнага мемарыяла ў памяць пра ахвяраў ракетнага ўдару ў Дняпры.

Стыхійны мемарыял у Маскве каля помніка Лесі Украінкі. Фота: t.me/PlushevChannel

Сілавікі затрымалі двух чалавек, якія ўскладалі кветкі. Іншыя двое затрыманых знаходзіліся паблізу.

Сярод затрыманых была жанчына, якая прыйшла ўскласці кветкі разам са сваім сабакам. Яе сілай пасадзілі ў машыну, а сабаку пакінулі на вуліцы. Пасля жывёліну забралі суседзі жанчыны.

Па словах відавочцы, паліцыю выклікалі актывісты праўладнага руху SERB, якія раней прыехалі да мемарыяла. 

Чытайце таксама:

У Маскве прынеслі кветкі да помніка Лесі Украінкі ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
57
1
гоблен/адказаць/
18.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
Грышка /адказаць/
18.01.2023
Як кажа назва савецкага фільма 1980 году: «Москва слезам не верит». У «русском мире» няма месца для людзкага суперажываньня. Ганьба!
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
18.01.2023
Цікава, па якім артыкуле? Можа, за дыскрэдытацыю расейскага войска праз спачуванне загінулым мірным жыхарам на тэррыторыі, якую Расея лічыць часткай рускага свету?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930