Знайсці
17.01.2023 / 23:066РусŁacБел

У Калодзішчах зграя бадзяжных сабак загрызла казулю

17 студзеня жыхары Калодзішчаў пад Мінскам сталі сведкамі таго, як адна са зграй бадзяжных сабак, якіх цяпер там развялося нямала, загрызла казулю, паведамляе мясцовае выданне «Калодзішчы. Інфа».

Фота: Калодзішчы-Інфа

Жыхары аднаго з раёнаў Калодзішчаў паведамілі ў рэдакцыю выдання, што праз дарогу ад жылой забудовы зграя сабак у скрываўленым снезе раздзірае тушу невядомай жывёліны. Са слоў жыхаркі, якая апублікавала відэа, сабакі паводзілі сябе вельмі агрэсіўна:

«Цяпер у 10:00 на Будаўнікоў паміж Дружнай і Панасюка такая вось карціна. Выйшлі з двара — і тут жа пачалі брахаць сабакі, прыйшлося дзіця на машыне везці ў сад, звычайна пешшу, бо сад побач. Небяспечна! Шэсць бадзяжных сабак. Шкада, адлову няма сёння, а нядаўна сабакі загрызлі суседскую кошку», — напісала яна.

Фота: Калодзішчы-Інфа

Пазней яна даслала яшчэ адно відэа, знятае ўжо ў 11:50. Сабакі ўсё яшчэ раздзіралі тое, што засталося ад жывёлы. Са здымка, дасланага яшчэ адным чытачом, стала зразумела, што сабакі дзялілі казулю.

Жыхары Калодзішчаў ужо некалькі разоў падымалі перад уладамі праблему бадзяжных жывёл. У мінулую суботу намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Кручанаў даручыў Мінскаму райвыканкаму арганізаваць мерапрыемствы па адлове.

З пачатку гэтага года ў Калодзішчы ўжо двойчы выязджала брыгада па адлове бяздомных жывёл, аднак пакуль атрымалася адлавіць усяго пяць сабак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
10
1
Аскми/адказаць/
18.01.2023
Там жителей меньше чем косуль. Полигон я имею в виду. Жутковатое место.
1
Святы/адказаць/
18.01.2023
Людзі-падонкі павыкідвалі сабак. Ок. Сабакі здзічалі, збіліся ў зграю, палююць, выжываюць як могуць -- у падонкаў нічога не просяць. Не! І гэта ім не пасуе -- вызывайце ім адлоў! Такім чынам падонкі проста адмаўляюць у праве на існаванне гэтым жывёлам. Спадзяюся, сабачкі з'ядуць вы...дка гэтай пачвары раней, чым прыедзе, вызваны ім адлоў!
18.01.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930