Знайсці
18.01.2023 / 23:1011РусŁacБел

Спецслужбы зноў паспрабавалі дыскрэдытаваць Сахашчыка. Але пракалоліся ў дэталях

Спецслужбы Лукашэнкі рассылаюць па рэдакцыях новую «шакуючую інфармацыю»: Сахашчык браў на работу ў Офіс Таццяну Зарэцкую, бо пра гэта яго папрасіў яе бацька — «даўні сябар падпалкоўніка». Але таварышы маёры самі не разабраліся ў тым, што ўкідваюць. 

Пасяджэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Ёсць цікавая інфармацыя, як Сахашчык звязаны з Зарэцкай» — так пачынаецца ліст у рэдакцыю «Нашай Нівы». 

«Таццяна Зарэцкая, былы міністр фінансаў пераходнага кабінета, дачка даўняга сябра Валерыя Сахашчыка — Зарэцкага Алега Маркавіча», — інфармуюць спецслужбісты. 

Абгрунтоўваюць яны гэта існаваннем патэнта на адзін са спосабаў прыгатавання газабетону, у аўтарах якога — і Валерый Сахашчык, і нехта Алег Маркавіч Зарэцкі.

«У 2016-м Алег Зарэцкі пераехаў на ПМЖ у Эстонію і стаў са сваёй дачкой Таццянай сузаснавальнікам кампаніі Laava Tech. 

А з прыходам Сахашчыка ў кабінет Ціханоўскай Алег Зарэцкі папрасіў свайго старога сябра прыстроіць дачку. Такім чынам Зарэцкая стала пратэжэ Сахашчыка. Кумаўство для Валерыя — гэта ў парадку рэчаў», — робяць выснову таварышы маёры і прымацоўваюць фотадоказ. 

 

Гэты ўкід паказвае, як канструююць фэйкі беларускія спецслужбы.

Аднак «Наша Ніва» лёгка выявіла, што Зарэцкі з патэнта Сахашчыка і Зарэцкі, які бацька Зарэцкай, гэта розныя людзі. У іх нават рознае імя па бацьку.

Алег Маркавіч Зарэцкі — расіянін, які некалі вучыўся разам з Сахашчыкам, у яго ніколі не было дачкі, і ён цяпер жыве ў Эміратах. 

Так выглядае Алег Маркавіч Зарэцкі, якога лукашысты прызначылі бацькам Таццяны Зарэцкай 

А вось Алег Уладзіміравіч Зарэцкі, бацька Таццяны, — беларус, які жыве ў Эстоніі. 

Лукашэнкаўскія спецслужбы распачалі спробы дыскрэдытацыі Валерыя Сахашчыка пасля таго, як ён асудзіў агрэсію супраць Украіны і далучыўся да Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай.

Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай

Сахашчык расказаў пра сваё знаёмства з Залужным, колішняе прыяцельства з Вальфовічам і стан беларускай арміі

Новая фігура на беларускай палітычнай арбіце. Хто такі Валерый Сахашчык? ВІДЭА

З акаўнта, які даслаў інфармацыю пра «Сахашчыка і Зарэцкага», раней рассылалі рознага роду пікантную інфармацыю, якая не пацвярджалася, пра лідараў дэмакратычнага руху.

Чытайце таксама: Паспяховая стартаперка ці баранэса Мюнхгаўзен? Як Таццяна Зарэцкая трапіла ў Аб'яднаны кабінет і чаму яна яго пакінула

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
31
Ха-ха
138
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
5
0
Кусь/адказаць/
19.01.2023
даведка, а откуда ты знаешь про спецслужбиста из статьи? Небось на планерках частенько видитесь?)
3
даведка/адказаць/
19.01.2023
Статью надо внимательно читать. Все остальные вопросы к автору, на каких планёрках он бывал. )) 
3
3еленагла3ае так си/адказаць/
20.01.2023
аднак
якия усе красауцы на фота
адназначна - гэта ка
манда )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930