Знайсці
16.01.2023 / 22:485РусŁacБел

Звольненага за антываенныя выказванні Дзмітрыя Назарава ў маскоўскім тэатры заменіць беларус

Народнага артыста Расіі, зорку серыяла «Кухня» і мноства фільмаў Дзмітрыя Назарава днямі звольнілі з расійскага ММТ імя Чэхава за антываенныя выказванні. Цяпер стала вядома, што ў ролі Воланда ў спектаклі «Майстар і Маргарыта» яго заменіць беларускі акцёр Анатоль Кот.

Пра звальненне Назарава і яго жонкі Вольгі Васільевай стала вядома 14 студзеня, пасля таго, як у яго «адбылася размова» з кіраўніком Маскоўскага мастацкага тэатра імя Чэхава Канстанцінам Хабенскім. Перад гэтым «Маскоўскі камсамолец» пісаў, што Назарава звольнілі з-за ягоных выказванняў супраць вайны ва Украіне і «антырасійскіх настрояў». Пасля 24 лютага Назараў сапраўды публікаваў на сваім ютуб-канале ролікі з антываеннымі вершамі і песнямі. 

А цяпер з паведамлення тэатра стала вядома, што «29 студзеня ролю Воланда ў спектаклі «Майстар і Маргарыта» ўпершыню выканае Анатоль Кот».

Сам акцёр гэтую навіну пракаментаваў так: «Магу толькі сказаць, што падцвярджаю інфармацыю. Больш мне каментаваць пакуль няма чаго».

49-гадовы Анатоль Кот — беларус, які з 2004 года жыве і працуе ў Маскве. Да 2022 года ён служыў у Маскоўскім драматычным тэатры пад кіраўніцтвам Армена Джыгарханяна, а не так даўно перайшоў у Тэатр сатыры.

У 2020 годзе Кот у інтэрв'ю радыё «Свабода» раіў усім беларускім міліцыянтам, байцам АМАПа і вайскоўцам уважліва перачытаць прысягу. На яго думку, генералу, які аддае ганебныя загады хапаць людзей, ёсць што губляць — грошы, уладу: «Але я вельмі спадзяюся, што хлопцы ў пагонах не апырскаюць сябе крывёю сваіх суграмадзян, каб потым не было занадта позна. Таму што яны не вып'юць столькі гарэлкі, каб заглушыць рэшткі сумлення або боль у сэрцы». 

Акрамя таго, Кот быў вядомы ў тым ліку і па ролях партызана ў легендарным беларускім фільме «Акупацыя. Містэрыі» і генерала беларускай арміі ў фільме «Жыве Беларусь!». Гэтыя карціны ў сённяшняй Беларусі забароненыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
47
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
12
Абуральна
25
0
Даби/адказаць/
17.01.2023
Кому война, а кому мать родна.
0
Людмила/адказаць/
17.01.2023
Дмитрий Назаров! Мыслящий Человек! Молодец!!!! Это - война! Люди! Опомнитесь! Неужели вам стало лучше жить,после того,как Россия напала на Украину? Что вам надо от нас???
0
Сымон/адказаць/
17.01.2023
Кот дрэнны акцёр. Ён паддаўся спакусе, але гэта горш, чым злачынства, гэта - памылка. Ён будзе іграць тыпажнасцю, але каго... І тыпажнасць у яго неяскравая, і талент не з тых, што ўвойдуць у вечнасць. Прабіўся, відаць, на яго думку, у людзі, а Чалавекам і Акторам ня стаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930