Знайсці
15.01.2023 / 09:43РусŁacБел

У Непале разбіўся самалёт з 72 людзьмі на борце

На борце, які разбіўся ў Непале, было 68 пасажыраў і чатыры члены экіпажа. 

Фота: Arun Tamu

Пасажырскі самалёт разбіўся пры пасадцы раніцай 15 студзеня. Рэйс ляцеў з Катманду ў Пакхару.

«Ратавальнікі працуюць, пакуль мы не ведаем, ці ёсць тыя, хто выжыў», — паведамілі выданню Kathmandu Post у авіякампаніі Yeti Airlines.

Сярод пасажыраў — не менш за 15 замежных грамадзян, у тым ліку чацвёра грамадзян Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031