Знайсці
13.01.2023 / 17:551РусŁacБел

Дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» вярнуўся да чытачоў

Пра тое, што «Матуліна сонейка» зноў выходзіць і на яго можна падпісацца, паведаміла ў фэйсбуку перакладчыца Аліна Агрэніч.

«У часопісе я больш не перакладчыца, паколькі над выданнем цяпер працуюць беларусы. Аднак супраца з «Матуліным сонейкам» працягваецца. Тры гады я перакладала з украінскай на беларускую дзіцячыя казкі і вершы, а цяпер спрабую ствараць іх сама. Пазычце мне ўдачы, што называецца», — напісала Аліна.

Падпісацца на часопіс можна на сайце «Белпошты».

«Матулiна сонейка» — штомесячнае выданне на беларускай мове з развiвальнымi гульнямі i заданнямі для дзяцей ад 3 да 7 гадоў.

Дзякуючы цікавым заданням і гульням часопіс дае магчымасць дзецям даведвацца новыя словы на беларускай мове i адначасова развіваць свае здольнасці да матэматыкi, чытання i вобразнага мыслення.

Заснавальнік і выдавец — рэдакцыя газеты «Шапакляк».

Ранейшае прыпыненне выхаду часопіса было звязанае, як паведамляла рэдакцыя, з тым, што яго рабілі з дзвюх краін: «З Украіны і Беларусі. Дапамагалі нам украінскія аўтары, а цяпер з гэтым ёсць праблемы». На шчасце, іх удалося паспяхова вырашыць.

Часопіс — адно з апошніх ацалелых папяровых выданняў на беларускай мове.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дзядьзька ў Вільні/адказаць/
14.01.2023
А "Наша Гiсторыя" хоць колiсь вернецца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера