Знайсці
12.01.2023 / 23:021РусŁacБел

У Вільні прэзентавалі адукацыйны праект «Васьміног»

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Офіс Святланы Ціханоўскай і Беларуская рада культуры прэзентавалі ў Вільні адукацыйны праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра», які адкрывае новыя магчымасці для беларускіх школьнікаў і настаўнікаў як унутры краіны, так і за мяжой. Праект фінансуецца Еўракамісіяй.

Кіраўнік «Васьмінога» Аляксей Канстанцінаў паведаміў, чым ён будзе займацца:

«Будзе створаная лічбавая платформа і серыя анлайн-курсаў, арыентаваных на аўдыторыю ўнутры краіны і па-за межамі. Мы будзем падтрымліваць адукацыйныя ініцыятывы ад удзельнікаў, якія жывуць у Беларусі».

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова пракаментавала неабходнасць праекта:

«Галоўныя праблемы школьнай адукацыі — недастатковая ўвага да беларускай мовы і культуры, прасоўванне скажонага ўяўлення пра гісторыю. Праект будзе спрыяць засваенню дзецьмі разнастайных ведаў пра Беларусь, культываваць здольнасці самастойнага мыслення».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
13.01.2023
Спадзяюся, яны не будуць прасоўваць жамойтскую міфалогію замест гісторыі. Бо, хто дзевачку корміць, тот яе і танцуіць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера