Знайсці
12.01.2023 / 17:551РусŁacБел

Папа Францішак памаліўся за мір ва Украіне перад беларускім абразом

Папа Рымскі Францішак правёў некалькі хвілін у малітве за мір ва Украіне перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня была выстаўленая ў ватыканскай Зале Паўла VI, паведаміла Беларуская рэдакцыя партала Vatican News.

«Не будзем забывацца пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву.

А зараз я правяду некалькі хвілін у цішыні, у малітве за гэтую дарагую краіну і за мір, перад іконай Багародзіцы Народа, якая ўшаноўваецца ў Беларусі. Запрашаю вас духоўна далучыцца да маёй малітвы»,— сказаў Папа Францішак.

Пасля гэтага ён падышоў да копіі іконы Маці Божай Жыровіцкай, якую беларускія грэка-каталікі ўшаноўваюць як Валадарку беларускага народа. Гэты абраз — першая каранаваная папскімі каронамі ікона Багародзіцы на тэрыторыі сучаснай Беларусі — дарагі таксама ўкраінскім вернікам. Яго копія ў выглядзе фрэскі змешчана ў рымскім касцёле святога Сяргея і Вакха, катэдральным саборы Апостальскага экзархату для ўкраінскіх грэка-каталікоў у Італіі.

Чытайце таксама:

Папа Рымскі Францішак лічыць, што падзеі ва Украіне з'яўляюцца «сусветнай вайной»

Папа Францішак: Дапамагаць Украіне зброяй — маральна прымальна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Грышка /адказаць
13.01.2023
Дзякуй, Папа Францішак. Калі ласка, маліцеся за пакутую, гнаная Беларусь, таксама.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930