Знайсці
12.01.2023 / 20:0820РусŁacБел

Пазняк не выключае мабілізацыі ў Беларусі, але прагназуе яе нечаканы паварот

Зянон Пазняк на канале espresso.tv не выключыў, што беларусаў мабілізуюць на вайну з Украінай, але ён лічыць, што ў такім выпадку падзеі будуць развівацца нечакана для ўладаў. Таксама Пазняк выказаў здагадку, навошта Пуціну даваць Лукашэнку ядзерную зброю.

Расійскі лагер мабілізаваных у Беларусі. Фота: Мінабароны РБ

Зянон Пазняк звяртае ўвагу, што цяпер у Беларусь паступова сцягваюцца расійскія войскі — танкі, бронетранспарцёры, жывая сіла. Як ён лічыць, гэта можа сведчыць, што Пуцін хоча паўтарыць напад на Кіеў. «Калі мабілізаваць 1,5—2 мільёны, то з гэтымі сіламі магчыма выступіць з Беларусі», — кажа ён.

«Зараз сітуацыя няпэўная, але тэндэнцыя вельмі нехарошая. Тэндэнцыя такая, што Расія, на мой погляд, задумала новы наступ на Кіеў шляхам стварэння мабілізацыйнай групоўкі ў Беларусі», — кажа ён.

Па словах Пазняка, беларусы баяцца мабілізацыі, абмяркоўваюць гэта ў сетках, чатах, думаюць, што рабіць у гэтай сітуацыі.

Палітык мяркуе, што ў выпадку мабілізацыі беларусы будуць выязджаць за мяжу, хавацца. Але некаторыя, «больш смелыя, больш свядомыя, яны пойдуць, каб атрымаць зброю». 

«Ёсць такія думкі, што не трэба ісці на мабілізацыю, трэба хавацца, пазбягаць яе. Другая думка, што трэба ісці і атрымаць зброю, і са зброяй будзе зусім другая размова», — такія настроі назірае Зянон Пазняк.

«Палітыку, якую яны праводзяць, трэба выкарыстаць у сваіх інтарэсах», — так бачыць правільную тактыку палітык.

Ён мяркуе, што Лукашэнка гэта разумее і гэтага баіцца.

Фота: Мінабароны РБ

Цяпер жа, паводле Пазняка, «ідзе такая гульня, каб уцягнуць Лукашэнку». Пазняк нагадаў, што пасля сустрэчы з Пуціным Лукашэнка заявіў, што яму паабяцалі самалёты, якія будуць несці «спецыяльную» зброю.

«Лукашэнка ўвесь час хацеў ядзерную зброю», — звяртае ўвагу Пазняк. Паводле яго, ад Лукашэнкі «можна чакаць чаго хочаш». Ён не выключае, што Пуцін хоча гэтым скарыстацца, каб перанесці адказнасць за магчымае выкарыстанне ядзернай зброі на Лукашэнку, бо «той можа гэта зрабіць» [ужыць ядзерную зброю].

«Я б да гэтага ставіўся вельмі сур’ёзна, ведаючы вельмі добра Лукашэнку», — кажа Пазняк.

«Таму што для Пуціна вельмі важна віну зваліць на Лукашэнку, знайсці вінаватага. Таму невыпадкова, што ён паабяцаў яму ядзерную зброю, гэтыя самалёты, якія могуць гэтыя бомбы вазіць. Калі б Лукашэнка зрабіў бы нейкі ўчынак, то што ж, Пуцін тут ні пры чым. Гэта ж Лукашэнка зрабіў. Гэта Беларусь вінавата. Таму гэта такая прымітыўная хітрасць з боку Пуціна, якую ўсе разумеюць», — мяркуе Пазняк.

Зянон Пазняк. Скрыншот з відэа

Палітык традыцыйна негатыўна выказаўся пра сённяшнюю апазіцыю, яе перспектывы, а таксама пра палітыку Еўропы ў адносінах да Беларусі.

«Мая надзея на нацыянальна-вызваленчыя сілы, якія супрацоўнічаюць з Украінай, якія ваююць ва Украіне, якія жыцці аддаюць за свабоду Украіны і Беларусі. Вось гэта сапраўдная сіла. За ёй будучыня», — сказаў Пазняк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15.01.2023
'пустышкі, якія жывуць на чужых грашах. усё, пачынаючы ад губной памады і канчаючы шкарпэткамі, усё гэта за ерапейскія грошы"
ну праўда. так смешна такое чуць ад дзядзькі, які  ̷н̷е̷вядома сам на якія грошы набывае шкарпэткі і памаду
15.01.2023
дарэчы...
тут мне нехта чарговы раз раіў пачытаць Вольная Беларусь
дзе сярод іншага Улічаны прапановы па тэме: ... Дзімітрыя Шчыгельскага (лекар-псіхіатр)

дык вось

ці можа які псіхіятр патлумачыць імкненне дадзенага таварыша (Пазняка, які тыпу адкрыў Курапаты) усіх саджаць (добра, што не на кал і не растрэльваць) і т.п.?
0
відьмаявідьма/адказаць/
15.01.2023
Стась, а дзе лепшы?
які ён у маладосьці быў?)

але...

час чым добры
што адбівае на тварах іх сапраўдную сутнасць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера