Рэцэпт на выхадныя. Бананавы тарт татэн — французская класіка па-новаму
Тарт татэн — класічны французскі дэсерт, які звычайна робяць з яблыкамі. Мы ж прапануем вам замест яблыкаў узяць бананы ды яшчэ і падаць гэтае смакоцце з шарыкам марожанага — атрымаецца не менш шыкоўна! Можаце скарыстацца магазінным марожаным ці зрабіць яго самастойна па рэцэпце.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць бананавы тарт татэн, вам спатрэбіцца:
- 400 грамаў згушчонага малака
- 500 мілілітраў як мага больш густых вяршкоў (пажадана не менш чым з 33% тлушчу)
- трохі молатага кардамону ці карыцы на смак
- 500 грамаў гатовага слоенага цеста
- 100 грамаў карычневага цукру
- 75 грамаў масла
- 30—50 грамаў рубленага фундуку
- 4—5 бананаў, нарэзаных на кавалкі таўшчынёй у 2 сантыметры.
- Каб зрабіць марожанае, перамяшайце ў місцы згушчонае малако, вяршкі і прыправу. Узбівайце сумесь да мяккіх пікаў, потым перакладзіце ў кантэйнер, разраўняйце і пастаўце ў маразільнік да замарожвання.
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў і падрыхтуйце для тарта форму дыяметрам 23 сантыметры.
- Раскачайце цеста да таўшчыні 1 сантыметр, потым выражце ў ім кола прыкладна на 2 сантыметры шырэйшае за форму. Выкладзіце яго на бляху і пакіньце ў халадзільніку, пакуль будзеце гатаваць карамель.
- Пакладзіце на патэльню цукар і масла, награвайце. Калі цукар растворыцца, зрабіце большы агонь і дайце карамелі пацямнець і загусцець. Час ад часу паднімайце патэльню і трохі круціце. Важна, каб вы сачылі за карамеллю і знялі яе з агню, як толькі яна набудзе насычаны колер, бо пасля гэтага карамель можа хутка падгарэць.
- Зніміце патэльню з агню і пасыпце карамель фундуком, пераліце сумесь у форму. Раскладзіце па дне формы бананы, потым выкладзіце зверху цеста, асцярожна абгарніце яго па баках формы. Зрабіце ўверсе надрэз для выхаду пары і выпякайце пірог 25—30 хвілін.
- Дайце пірагу астыць некалькі хвілін. Потым пастаўце талерку на цеста і асцярожна перавярніце на яе татэн (магчыма, вам спатрэбяцца пальчаткі, каб не апячы сабе рукі карамеллю). Падавайце тарт нарэзаным на кавалкі з шарыкам марожанага.
Рэцэпт на выхадныя: бананавы кекс
Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты
Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з бананам і беконам — цікавае спалучэнне






Кансервуем перцы — правераны рэцэпт
 1
На Камароўцы прадаюць вельмі дзіўныя гарбузы
 7
Каментары
00
Vir/адказаць15.01.2023
Zanadta salodka budzie. Heta dzieciam. Dy i kali pryhliadziecca, sklasci adno z druhim dy parazvažac`, jak maje byc`, dyk jastva toje zusim i nie prancuzkaje budzie, a habrejskaje. I nie kažycie, sto heta nia tak, chto zaūhjodna vam heta pac`vierdzic`...
00
Ерома/адказаць15.01.2023
А што такое тарт? Первый раз віжу такое слова!
01
л - значыць філологіка/адказаць15.01.2023
⤷Ерома, пэўна гэта нешта, што торт, але не торт
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Больш за ўсё ў Літве сёлета вырасла беларуская дыяспара
 2
Зяленскі: Мы дэакупуем Бахмут і яшчэ два гарады
 2
«Дайце тэлефон і пакажыце сацсеткі». Літовец расказаў, як яго дапытвалі і правяралі на беларускай мяжы
 4
«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях
 6
У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 34 чалавекі. Сярод іх праўнук Якуба Коласа, Ларыса Шчыракова, Мікіта Найдзёнаў
Палітвязня, якога не выпусцілі пасля заканчэння тэрміну, асудзілі па новай крымінальнай справе
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера