Знайсці
05.01.2023 / 20:5125РусŁacБел

Гэты лукашэнкавец правакуе людзей у чат-рулетцы, а пасля іх затрымліваюць і збіваюць. Расказваем, хто ён

Два дні запар па даносах жыхара Мазыра арыштоўваюць людзей, здзекуюцца з іх і запісваюць гэта на відэа. 

Юрый Комар у Польшчы. Фота: сацсеткі

Юрыю Комару 41 год і ён мае мазырскую прапіску. Мужчына працуе дальнабойнікам, мае ІП па перавозках.

Яшчэ пару гадоў таму Комар не грэбаваў адпачынкам у «загніваючай» Еўропе і нават ва Украіне: у ягоных сацсетках безліч фота з пляжаў і з відамі некаторых еўрапейскіх краін.

Комар з былой жонкай і сынам у Кірылаўцы Запарожскай вобласці (часова акупаваная РФ) летам 2018 года. Фота: сацсеткі

Напрыканцы лістапада 2022 года ён адкрыў у сабе «талент» і ажывіў свой канал на ютубе. Сутнасць ролікаў у тым, што Комар уваходзіць у чат-рулетку, не пакідаючы свайго аўто, шукае там людзей, якія не любяць уладу ў Беларусі і падтрымліваюць Украіну, правакуе іх на рэзкія выказванні, прыкідваючыся ўкраінцам, а пасля выкладае гэта ў сеціва.

Ютуб Комара не цікавы гледачам: нягледзячы на піяр праўладных каналаў, ягонае самае папулярнае відэа набрала толькі 4 тысячы праглядаў. Але цікавы сілавікам, якія затрымалі пасля відэа Комара не менш за чацвярых беларусаў. Аднаго з іх збілі пры затрыманні, а з астатніх проста паздзекаваліся — і на ўсіх завялі крымінальныя справы.

Затрыманыя пасля відэа Комара. Фота: каналы ГУБАЗіКа

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.01.2023
Патрыёт, провокатор-болезнь
0
Павел/адказаць/
23.01.2023
[Рэд. выдалена]
25.01.2023
С ним ведь будет тоже самое.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера