Знайсці
05.01.2023 / 08:18РусŁacБел

Украінскія ўлады: Бахмут разбураны больш чым на 60%

Больш за 60% Бахмута разбурана ў ходзе баёў і расійскага наступу на горад, які працягваецца ўжо паўгода, паведаміў кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка.

Паводле яго слоў, у сераду ў выніку абстрэлаў горада загінулі два мірныя жыхары.

«Якія б спробы ўвайсці ў горад ні рабіў праціўнік, яму не ўдаецца прасунуцца. Якія б поспехі яны ні мелі, яны былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі за межы горада, — сказаў Кірыленка ў эфіры ўкраінскага тэлемарафону. — Фактычна цяпер яны знаходзяцца на раўніннай спустошанай тэрыторыі, што таксама спрыяе велізарным стратам сярод асабістага складу».

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце ў сераду падзякаваў вайскоўцам, якія наносяць ворагу шматлікія страты і выбіваюць расійскія войскі з пазіцый у ваколіцах Бахмута.

«Акупанты ўжо паўгода пераносяць дату, калі чакаюць захопу ўсяго Данбаса. Вось чакалі да Новага года, а нашы абаронцы зноў дэманструюць поспехі. Акупанты пастаянна павялічваюць свае сілы ў Данецкай вобласці — яны робяць гэта і цяпер. І кожны такі дзень нашых поспехаў — гэта новы доказ вар'яцтва самой ідэі нападаць на Украіну», — сказаў Зяленскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031