Знайсці
31.12.2022 / 08:461РусŁacБел

Крышціяну Раналду афіцыйна стаў гульцом клуба ў Саудаўскай Аравіі. За рэкордны заробак

Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду афіцыйна стаў гульцом клуба «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі. Пра гэта паведаміў клуб на сваіх старонках у сацсетках, а яшчэ раней інфармацыя з'явілася ў СМІ.

Кантракт з «Аль-Насрам» заключаны на два гады, апошні месяц партугалец знаходзіўся ў статусе свабоднага агента. Паводле інфармацыі амерыканскага выдання CBS, заробак партугальца складзе 75 мільёнаў даляраў у год. А з улікам рэкламы ён можа скласці 200 мільёнаў даляраў.

«Аль-Наср» — пяты клуб у прафесійнай кар'еры Крышціяну Раналду. Партугалец выступаў за «Спортынг», «Манчэстар Юнайтэд», «Рэал Мадрыд» і «Ювентус». Прычым за МЮ ён выступаў двойчы.

«Аль-Наср» — 9-разовы чэмпіён Саудаўскай Аравіі, апошні раз выйграў тытул па выніках сезона 2018/19. Трэніруе клуб французскі спецыяліст Рудзі Гарсія. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
0
Ганьба/адказаць/
31.12.2022
Саўдаўская Аравія забіла апазіцыйнага журналіста Кашогу (дакладней цела разрэзалі на кавалкі), а гэтаму Ранальда галоўнае грошы

Ганьба!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031