Знайсці
29.12.2022 / 21:509РусŁacБел

Назвы бургераў у былых «Макдональдсах» памянялі з-за чатырох лустачак агуркоў

Выданне «Зеркало» даведалася, чым супрацоўнікі былога «Макдональдса» тлумачаць замену назвы бургераў «Панскі» і «Шляхецкі» на «Родны» і «Беларускі». Аказваецца, ніякай ідэалогіі, толькі змена рэцэптуры па заяўках публікі.

Адзін з супрацоўнікаў «КСБ Віктары рэстараны» — так цяпер называецца былы «Макдональдс» — распавёў журналістцы «Зеркала», якая патэлефанавала ва ўстанову як кліентка, што пасля запуску ў продаж новых відаў бургераў сярод кліентаў праводзілася апытанне. І ўжо, маўляў, па яго выніках было прынята рашэнне змяніць назву. 

«Праводзілі апытанне сярод нашых наведвальнікаў, удакладнялі, што падабаецца і не падабаецца ў існуючых сандвічах.

Па апытаннях гасцей было прынята рашэнне ў адным сандвічы прыбраць свежую цыбулю і ў кожны дадаць па чатыры лустачкі марынаваных агуркоў. А паколькі рэцэптура змянілася, змяніліся і назвы.

Сталі называцца «Родны» і «Беларускі», — адказалі ў рэстаране.

На пытанне, ці не могуць яны вярнуць ранейшыя назвы, якія гучаць прыгожа і гістарычна, супрацоўніца рэстарана адказала:

«Родны» і «Беларускі» — таксама гістарычныя назвы. А сандвічы і цяпер выглядаюць гэтак жа».

Чытайце таксама:

«Панскі» і «Шляхецкі» бургеры ў былых «Макдональдсах» пратрымаліся толькі тры дні

У былым «Макдональдсе» з'явіліся панскі і шляхецкі бургеры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.12.2022
Усё верна! А калі прыбяруць мяса, то яны будуць называцца ЛЮБИМУЮ і НЕОТДАЮТ.
30.12.2022
але насамрэч
ці трэба нам той макдональдс? пакланенне маскультуры? рэкламе і папсе?
30.12.2022
В Беларуси без Лукашенко не могут нормально ни бульбу перабраць, ни американские бургеры переименовать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031