Знайсці
28.12.2022 / 22:425РусŁacБел

Намеснік міністра інфармацыі любіць Караткевіча і Маўра, але галоўныя творцы не яны

Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі на ўрачыстай цырымоніі з нагоды 45-годдзя мінскай кнігарні «Светач» даў рэкамендацыі, што маюць чытаць аматары кніг. Аказалася, што сам ён любіць беларускіх класікаў, але асноўнае натхненне чэрпае з творчасці сучасніка.

Другое месца ў персанальным чытацкім рэйтынгу Бузоўскага заняло «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча за тое, што «гэту дэтэктыўную аповесць любяць і чытаюць у многіх краінах, па ёй вывучаюць гісторыю Беларусі».

Трэцяе места — прыгодніцкая дзіцячая аповесць «Палескія рабінзоны» Янкі Маўра. 

А вось найбольшы чытацкі хіт, на думку Бузоўскага, — гэта выдадзеная сёлета кніга генеральнага пракурора Андрэя Шведа «Генацыд беларускага народа».

Калі верыць цытаце з Бузоўскага ў тэлеграм-канале Мінінфарма, Швед — аўтар гэтай кнігі, хоць у выдавецкіх звестках ён пазначаны толькі як рэдактар. 

Як сцвярджае Бузоўскі, кніга «Генацыд беларускага народа» зрабіла на выдавецкім рынку фурор і перавыдадзеная Міністэрствам інфармацыі ўжо трэці раз. Калі гэта сапраўды так, то такая папулярнасць лёгка тлумачыцца тым, што яна «актыўна выкарыстоўваецца грамадскімі арганізацыямі, аб'яднаннямі», то-бок распаўсюджваецца не праз індывідуальныя закупкі. Ячэек «Белай Русі», БРСМ і праўладных прафсаюзаў у Беларусі сапраўды шмат. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ласка/адказаць/
28.12.2022
"Элегантно" подлизнул
0
даведка/адказаць/
29.12.2022
А кому ещё поклонятся потомку гэбэшника, если не священному лику генерального прокурора из Совбеза...
29.12.2022
Интересно, что замминистра образования думает насчет поэзии Быкова. Неужели осмелится утверждать, что не знаком с ней?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829