Знайсці
27.12.2022 / 17:2430РусŁacБел

«Спецслужбы гуляюць з намі, як з кацянятамі». Як лукашысты выкарысталі кнігу «Я выходжу»

22 снежня ў Мінску асудзілі сямейную пару па «народным артыкуле». Рэзананс гісторыі надало тое, што галоўным доказам «віны» сужэнцаў нібыта стала фота з кнігі «Я выходжу». Праваабаронцы са спасылкай на былых арыштантаў Акрэсціна таксама паведамілі, што ў ізалятары знаходзіцца шмат людзей, якіх затрымалі па здымках з гэтай кнігі. Гісторыя выклікала вялікі розгалас. Некаторыя пачалі ганьбіць аўтараў кнігі. Аднак большасць раскусіла задумку спецслужбаў — пасварыць людзей, каб яны пачалі шукаць вінаватых сярод сваіх жа, а не сярод сапраўдных арганізатараў і выканаўцаў рэпрэсій.

У кнізе «Я выходжу», апублікаванай у красавіку 2021 года, больш за 350 здымкаў з пратэстаў, на іх тысячы людзей, у тым ліку на праезнай частцы, што, паводле сілавікоў, падпадае пад артыкул 342 КК.

У 2020 годзе кожны з пратэстоўцаў зрабіў сотні фота і апынуўся на тысячах здымках чужых мабільнікаў.

«Уся ж сутнасць пратэстаў і была ў розгаласе, публічнасці, у дэманстрацыі таго, як нас шмат, у адкрытасці і салідарнасці. І ўсе гэтыя візуальныя сродкі, фота, відэа, былі галоўнымі ў інфапрасторы. Не разумею, чаго чакаюць ад аўтара? За што ён павінен выбачацца? Заднім розумам усе такія разумныя», — піша адзін з карыстальнікаў.

Іншы даводзіць, што, апрача саміх беларусаў, рупліва папрацавалі на пратэстах і сілавікі.

«На маршах заўсёды былі галосныя і негалосныя супрацоўнікі, многіх мы ведаем, яны хадзілі і фоткалі людзей проста ў твар, і нашмат больш фоткалі, чым мы. Яны назіралі за ўдзельнікамі: хто куды каго вёў, заклікаў, пераходзіў на чырвонае святло і г. д. І фота, і відэа ў іх былі проста мегатэрагігабайты, квадрыльёны фотак», — піша іншая сведка падзей.

Некаторыя даводзяць, што спаслацца ў прысудзе на кніжку, каб раззлаваць адных і навесіць пачуццё віны на другіх — майстэрскі «оперскі» прыём.

«Гэтая гісторыя — а яна далёка не першая — паказвае, што грамадства заўсёды будзе прайграваць спецслужбам. Яны проста гуляюць, як з кацянятамі, маніпулююць, свараць, дробняць, нацкоўваюць, падкідваюць цалкам пустыя прычыны для абвінавачванняў. Тузаюць за нітачкі — агентамі, сексотамі, проста карыснымі дурнямі, злымі і зайздрослівымі людзішкамі, чуткамі, злівамі, абвінавачваннямі, намёкамі…

У 2020 годзе ў сацыяльных сетках былі тысячы фатаграфій з маршаў, плюс тысячы камер па ўсім горадзе, дзясяткі журналістаў розных кампаній здымалі ўсё і паказвалі ў эфіры. Дзясяткі супрацоўнікаў у цывільным здымалі ўсё вакол сябе на фота і відэа. Здымалі самі супрацоўнікі ў форме. Людзі самі здымалі ўсё вакол сябе, і гэтыя фоткі з мабільнікамі трапілі ў рукі спецслужбаў. Плюс элементарна сачыць праз мабільны тэлефон.

Калі раптам пра кагосьці кажуць, што яго апазналі па кнізе — і гэтая інфармацыя адкрыта распаўсюджваецца — то гэта значыць, што хочуць мэтанакіравана ўдарыць па кнізе і яе аўтарах. Гэта ўсё, што пра гэта трэба ведаць.

І такіх гісторый будзе яшчэ гаць гаці. У адным Мінску ў цэнтры камер відэаназірання — глядзі не хачу».

Гісторык Аляксандр Пашкевіч звяртае ўвагу, што пошук ворагаў сярод сваіх, перавод стрэлак з сапраўдных вінаватых, навязванне пачуцця віны ахвярам патрэбныя рэжыму, каб і за межамі краіны баяліся высунуцца, абы нікому не нашкодзіць.

«Такі псіхалагічны прыём, што нібыта вось каб не гэныя, то ўсё было б добра, нікога не зачапілі б. Ненавідзьце іх, яны вашы ворагі. Там яшчэ што-небудзь прыдумаюць, тут жа поле шырокае. А мэта — каб нават за мяжой баяліся нешта рабіць, каб не «падстаўляцца».

Вось, дапусцім, нахапаюць заўтра людзей і скажуць, што іх узялі за тое, што паглядзелі нейкі анлайн-спектакль «Купалаўцаў». Не важна, глядзелі ці не глядзелі, але так скажуць. І пасадзяць «за гэта». І што тады — гнеў на «Купалаўцаў», што недзе там нешта ставяць і ў інтэрнэт выстаўляюць, тым самым людзей «падстаўляючы»?

Гэта чыста для прыкладу, а прыдумаць жа такога безліч усяго можна. І прыдумляюць».

Чытайце таксама:

Праваабаронцы заклікаюць людзей праверыць кнігу «Я выходжу»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вася/адказаць/
29.12.2022
Пціч, дык гэтыя блогеры на акладзе маскоўскім сядзяць ці хто ім плоціць, на што яны ядуць? Толькі не кажыце што на рэкляме перад відэа і не на тых субсідыях што ім ютуб дае.
0
Васіль/адказаць/
29.12.2022
Wert, а я нязгодны, так можна нагул мозг выключыць і ня думаць што робіш! Мы даўно года з 1999 не ў тых умовах жывем дзе можна сказаць што ня ведаў! Хаця тыя , хто ўмоўна прачнуліся ў 2020 напэўна могуцьтак казаць бо для іх усе што было ад 94 і па 2020 гэта іншы паралельны сусвет, а для іх усе было ў чакаладзе
2
невероятным инфантилам/адказаць/
30.12.2022
так надо было либо побеждать либо фейсами не отсвечивать!
если кто-то демает, что причина в публикации фото - у него отрицательный iq

очевидно, что снимающих фото/видео силовиков на каждом марше были десятки, а то и сотни и материалов у них в т.ч. с гораздо более четкими лицами на порядки больше, чем в книжке

единственная причина, почему заявляется, что хватают людей по фото из книжки - просто креативное издевательство, типа сами себя сдали, как ЧКБ, просто подчеркивание инфантиности "невероятных"

я уже не говорю о терабайтах фото, которые САМИ участники постили в собственные соцсеточки и телеграмчики с вайберами - когда за такое садят - кого они винят? разработчиков телеграмчика или цукерберга?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031