Знайсці
22.12.2022 / 21:419РусŁacБел

Манахіні Свята-Елісавецінскага манастыра, якія збіраюць дапамогу расійскім салдатам, ездзяць гандляваць у Польшчу

Актывісты аб'яднання «Рух» запусцілі збор подпісаў, каб забараніць камерцыю манахінь.

Фота: аб'яднанне «Рух»

Намёт Свята-Елісавецінскага манастыра актывісты заўважылі каля праваслаўных могілак у Варшаве яшчэ на пачатку лістапада. Каля галоўнага ўвахода стаяў іх намёт, дзе прадавалі розныя царкоўныя рэчы.

Але гэты ж мінскі манастыр збірае дапамогу для расійскіх салдат ва Украіне.

У абіцелі актыўна ладзіцца акцыя «Помощь братьям», дзе збіраюць рэчы і грошы для расійскіх акупантаў. На сабраныя сродкі набываюць неабходныя рэчы, лекі і вайсковы рыштунак. Таксама сёстры манастыра пішуць паштовыя лісты падтрымкі расійскім жаўнерам ва Украіне з подпісам: «Дорогому солдату из Белой Руси / Белоруссии».

Духоўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак вядомы сваімі прарасійскімі і пралукашэнкаўскімі поглядамі. 

Сябры «Руху» ладзілі пікет каля манастырскага намёта, а таксама праводзілі тлумачальную размову з патэнцыйнымі пакупнікамі.

Па інфармацыі аб'яднання, прадстаўнікі Свята-Елісавецінскага манастыра хутка прыедуць гандляваць у Польшчу і на калядныя святы. Таму зараз актывісты накіроўваюць пісьмовыя запыты Польскай Праваслаўнай Царкве і прадстаўнікам Каталіцкага Касцёла, каб даведацца, на якіх падставах манахіні атрымліваюць дазвол працаваць на тэрыторыі краіны. 

Дадаткова запусцілі збор подпісаў пад петыцыяй супраць прысутнасці ў Польшчы гандлёвых пунктаў Свята-Елісавецінскага манастыра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
38
23.12.2022
Ряженный кгбэшник лемешонок с этим «отрядом» собирает деньги в европе и спонсирует ватных террористов в Украине. Днище…
1
Грышка/адказаць/
23.12.2022
Манахіні павінны служыць універсальнаму, міралюбіваму Евангельлю Ісуса Хрыста, якое заклікае да любові да Бога й бліжняга (сябра ці ворага). Яны не павінны служыць палітычнай ідэалогіі й мілітарызму. Прыхільнікі «русского мира» скардзяцца на «заходнюю амаральнасць», але любяць заходнія грошы, тэхналогіі й раскошу. Як крывадушна! Ганьба ім!
5
Вадя /адказаць/
23.12.2022
Господь их простит...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031