Знайсці
21.12.2022 / 13:554РусŁacБел

У Вільні адкрылі мурал з выявай Алеся Бяляцкага ФОТЫ

Мурал з'явіўся непадалёк ад беларускага пасольства ў літоўскай сталіцы.

Гэта будынак па адрасе Naugarduko, 7.

Ініцыявала праект Міністэрства замежных спраў Літвы, падтрымала яго «Вясна», а рэалізавалі мастакі з лабараторыі «Kiaurai sieńs» і калектыву «Gyva Grafika». Сродкі на праект дала Літва.

«Гэта не толькі магчымасць увекавечыць выдатную асобу, але і магчымасць пагаварыць пра тое, што хвалюе мяне і многіх свабодалюбных людзей па ўсёй Літве», — казала раней Ліна Шліпавічуце, аўтарка працы і кіраўніца «Kiaurai sieńs».

На адкрыцці графіці (нэафрэскі) былі віцэ-міністр Мантас Адоменас, дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка і іншыя прадстаўнікі Офіса, сябры Бяляцкага і праваабаронцы.

Віцэ-міністр Мантас Адоменас і дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка

«Я не магу без хвалявання тут стаяць, бо ззаду вочы Алеся, які з нямым дакорам глядзіць на той бок вуліцы, дзе шэрыя сцены нашага пасольства. Мы часта тут праводзім акцыі, хочам дагрукацца да ўладаў Беларусі. Алесь Бяляцкі цаной сваёй свабоды змог вывесці з-пад удару практычна ўвесь калектыў «Вясны», які працягвае сваю дзейнасць у многіх краінах», — адзначыў на адкрыцці паэт і праваабаронца Сяржук Сыс.

Алесь Бяляцкі быў у гэтым годзе ганараваны Нобелеўскай прэміяй міру. Ад ліпеня 2021 года ён знаходзіцца ў турме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Максим Дизайнер/адказаць/
21.12.2022
Почему не на литовском?
2
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
21.12.2022
ну да. гэта ж неўзабаве будзе іх герой. як яны любяць сабе ўсё прысабечваць
0
Пожалуй/адказаць/
22.12.2022
дочка Максима Дизайнера, и вы в несчастные записались? Не та эта позиция: ни по отношению к себе, ни по отношению к литовцам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031