Да святочнага стала. Запечаная садавіна ў глінтвейне — дэсерт, якім вы здзівіце гасцей
Гэтая страва — калядны варыянт дэсерту compote, то-бок садавіны, тушанай у цукровым сіропе і спецыях. У рэцэпце, што вам прапануем, «кампот» — але гэта зусім не звыклы нам кампот — нешта сярэдняе паміж запечанай садавіной і глінтвейнам.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць запечаную садавіну ў глінтвейне, вам спатрэбіцца:
- 3 яблыкі (ачысціце, дастаньце сярэдзіну і нарэжце на восем частак)
- 3 грушы (ачысціце, дастаньце сярэдзіну і нарэжце на чатыры часткі)
- кавалак апельсінавай цэдры даўжынёй сантыметраў пяць
- 3 сушаныя гваздзікі
- 1 палачка карыцы
- палова струка ванілі, разрэзаная ўздоўж
- 3 сталовыя лыжкі цукру
- 375 мілілітраў (палова бутэлькі) чырвонага віна
- 250 грамаў замарожанай вішні (або любой іншай садавіны, якую любіце)
- 50 грамаў разынак
- узбітыя вяршкі, густы ёгурт ці нятлустая смятана для падачы (па жаданні)
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
- Выкладзіце ўсё ў неглыбокі жарастойкі посуд і запякайце 45 хвілін, 2—3 разы перамяшайце падчас гатавання. Віно будзе павольна варыць садавіну, пры гэтым яна захавае цудоўны фіялетавы колер. Потым крыху астудзіце страву і падавайце — калі жадаеце, можаце дадаць вяршкі ці смятану.
Чытайце таксама:
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт
Чатыры спосабы зрабіць сваю каву больш карыснай
Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва
5
1
0
0
1
0
Ячная каша з беконам і пармезанам, або Ячнае рызота
 9
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 9
Каментары
41
Кухар/адказаць/24.12.2022
Цудоўны рэцэпр каб сапсаваць два яблыкі і дзьве грушы. Лепш зрабіць з іх, дадаўшы іншай садавіны, фруктовы салат і зьесьці сырымі захаваўшы ўсе вітаміны і менералы не сапсаванымі тэмпературай. А то нейкая алкагольная салянка.
00
кака/адказаць/24.12.2022
"Лепш зрабіць з іх, дада"
ай. усё роўна на выхадзе атрымаецца прыблізна адзін і той жа гхм... прадукт
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Куды схадзіць у Ноч музеяў, каб было цікава
 1
Полк Каліноўскага цяпер ваюе на Харкаўшчыне
 2
Пуцін: У Расіі на сёння няма планаў захопу Харкава
 7
Амерыканскія інвестары прадаюць акцыі EPAM
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера