Знайсці
16.12.2022 / 16:5210РусŁacБел

Беларуска стала мэрам горада ў ЗША

Імігрантка з Беларусі Ларыса Свечын стала мэрам горада Сані-Айлс-Біч у штаце Фларыда. Згодна з афіцыйнымі вынікамі выбараў, яна на некалькі дзясяткаў галасоў абышла сваю канкурэнтку, паведамляе slavicsac.com.

У якасці мэра Ларыса Свечын абяцае палепшыць інфраструктуру горада, у тым ліку заняцца рамонтам дарог і інвеставаць у перадавыя распрацоўкі ў сферы бяспекі.

Таксама новаабраны мэр будзе працаваць для стварэння «бяспечных месцаў для дзяцей, пажылых і маладых людзей», у прыватнасці яна паведаміла, што кам’юніці мае патрэбу ў «спецыяльным патрулі на пляжы». Акрамя гэтага, палітык абяцае стварыць спартовыя комплексы для дзяцей і моладзі, а таксама вялікі парк для сабак.

Пад кіраўніцтвам новага мэра працэс атрымання пасведчання асобы рэзідэнта стане спрошчаным. «Урад павінен лепш працаваць на нас!» — кажа спадарыня Свечын.

Ларыса Свечын — імігрантка з Беларусі, з Гомеля, маці 4 дзяцей, не па чутках ведае аб праблемах імігрантаў у Паўднёвай Фларыдзе, асабліва — выхадцаў з СНД і былых рэспублік СССР.

Сані-Айлс-Біч — невялікі горад у Фларыдзе ў ваколіцах Маямі з насельніцтвам у 21 тысячу чалавек. З-за вялікай колькасці рускамоўнага насельніцтва горад называюць «маленькай Масквой».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
17.12.2022
гоб,так и да, и еще в этой заметке как нельзя лучше читается между строк об информационном голоде у свободных белорусских СМИ. Уж готовы новости из всех пальцев сосать...
17.12.2022
Bor,с такой падставай, варта казаць, што беларусы кируюць Израилем и заснавали яго.))
18.12.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031