Знайсці
15.12.2022 / 22:515РусŁacБел

Гадзіннікавы завод «Прамень» выпусціў навагоднюю калекцыю будзільнікаў з каляднай зоркай

Як расказаў аўтар ілюстрацый на будзільніку Кірыл Дзямешка ў каментары выданню CityDog.io, супрацоўніцтва з заводам «Прамень» — гэта вынік ягонай вытворчай практыкі на трэцім курсе.

Фота: luch.official / Instagram

«Практыка прадугледжвала наяўнасць замоўцы. Дзякуючы нашай выкладчыцы Вользе Каржаневіч замоўцам выступіў «Прамень». Яна і вяла з перамовы з кампаніяй. Дарэчы, калі вы бачылі гадзіннікі, выпушчаныя «Праменем» да 100-годдзя БДУ, то іх дызайн распрацавала таксама яна.

Што датычыць ідэі, то першапачаткова нас падзялілі па тэмах, мне трапіліся «навагоднія гадзіннікі». Амаль адразу зразумеў, што хачу зрабіць нешта сваё і роднае, таму мой выбар быў зроблены на карысць Калядаў. Выбіраў паміж двума атрыбутамі: казой і каляднай зоркай».

Гадзіннік даступны ў сінім і чырвоным колерах і выкананы ў класічнай форме будзільніка. Кошт — 59 рублёў. Дарэчы, купіць яго можна не толькі ў фірмовых крамах, але і ў інтэрнэт-краме завода з дастаўкай па ўсім свеце.

Чытайце таксама:

Вас тут клічуць на адкрыты анлайн-занятак па беларускай мове

Кватэраздымка: дызайнеры зрабілі лофт для сям'і ў жылым комплексе з відам на Дразды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Адчапіся ад мяне/адказаць/
16.12.2022
Гадзіннік выглядае жудасна! Гэта зусім не калядная зорка і лічбы невідочныя! Якое жыццё такое і гадзіннікі!
0
Алек. Ру/адказаць/
16.12.2022
Найгоршае з будзільнікау́, што я калісьці бачыу́....
16.12.2022
Алек. Ру, ну проста дызайнер пэўна брсм 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829