Знайсці
11.12.2022 / 11:414РусŁacБел

Ашуканцы выманілі ў мінчанкі больш за 326 тысяч рублёў, выдаўшы сябе за міліцыянтаў і банкіраў

Ілжэбанкіры выманілі ў мінчанкі больш за 326 тысяч рублёў, паведаміў Следчы камітэт.

Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па горадзе Мінску Кацярына Гарлінская расказала:

«У адным з месенджараў 66-гадовай мінчанцы, якая працуе галоўным бухгалтарам на адным з прыватных прадпрыемстваў, патэлефанаваў невядомы. Мужчына прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і паведаміў, што ашуканцы спрабуюць аформіць крэдыт на яе імя. Далей да размовы падключыўся нібыта супрацоўнік міжбанкаўскай службы бяспекі і папрасіў пацярпелую ўстанавіць спецыяльны дадатак аддаленага доступу для дадатковай абароны банкаўскіх картаў».

Жанчына выканала гэтае патрабаванне, чым дала магчымасць ашуканцам кантраляваць яе дзеянні.

«Пазней яшчэ адзін ілжэбанкір бачыў коды бяспекі, якія прыходзілі ёй з дапамогай смс-паведамленняў у сувязі са спісаннем грошай», — удакладнілі ў Следчым камітэце.

За чатыры з паловай гадзіны, якія ашуканцы «апрацоўвалі» ахвяру, яны змаглі выкрасці ў яе больш за 326 тысяч рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Игорь /адказаць/
11.12.2022
Как то всё равно…
0
Эльзас/адказаць/
11.12.2022
Калі ўжо гэтыя тутэйшыя запомняць, што міліцыянтам верыць нельга?
2
счётчик Гейгера/адказаць/
11.12.2022
Козьма Прутков : плохо быть бестолковым....+ а где легендарный ГУБАЗ и К ? А возможно это они и были.Похоже.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031