Знайсці
08.12.2022 / 19:06РусŁacБел

Беларуская чыгунка прызначае на святы 26 дадатковых цягнікоў

Прэс-служба Беларускай чыгункі паведаміла, што з 28 снежня 2022 года па 9 студзеня 2023 года будуць прызначаныя 14 дадатковых цягнікоў унутры краіны і яшчэ 12 — у зносінах з Расіяй.

У святочныя і перадсвяточныя дні дадатковыя цягнікі ў зносінах з Расіяй будуць рухацца па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск — Масква, Брэст — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург. Яны будуць хадзіць па асобных днях з 28 снежня па 9 студзеня.

У зносінах унутры краіны дадатковыя цягнікі прызначаныя па наступных напрамках: Мінск — Брэст — Мінск, Мінск — Гомель — Мінск і Мінск — Віцебск — Мінск. Яны будуць курсіраваць 30 снежня 2022 года і 2 студзеня 2023 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930