Знайсці
07.12.2022 / 13:483РусŁacБел

Пасля разносу Лукашэнкі матацыкл «Мінск» удалося лакалізаваць на чвэрць. Качанава для гэтага збірае нарады

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сёння чарговую нараду па пытанні функцыянавання ААТ «Мотавелазавод». Асноўная тэма, якая была разгледжана, — «выхад на больш высокі ўзровень лакалізацыі», перадае БелТА.

Наталля Качанава адзначыла, што 9 лістапада на прадпрыемстве прайшла сустрэча з яе ўдзелам. «Абмеркавалі тыя пытанні, якія вырашаны цяпер, і тое, што яшчэ неабходна зрабіць, каб выканаць даручэнне Лукашэнкі. Да Новага года мы павінны паказаць, што будзе выпускаць прадпрыемства «Мотавелазавод», — нагадала яна. Гаворка ідзе пра лакалізацыю прадукцыі, пашырэнне асартыменту.

«Лукашэнка не раз казаў, што мы можам зрабіць усё самі. І жыццё паказвае, што гэта так. Узяць хоць бы сістэму аховы здароўя, — заўважыла спікер. — Але прадпрыемствам, якія працуюць у нашай краіне, трэба больш актыўна ўключацца. Тым больш мы калісьці былі фінішнай вытворчасцю, калі тут (была сканцэнтраваная) і электроніка, і машынабудаванне».

Наталля Качанава заўважыла, што на сустрэчы 9 лістапада стала зразумела, што да канца пытанні лакалізацыі не вырашаны, бо шэраг айчынных прадпрыемстваў або недастаткова прапрацавалі адпаведныя моманты, або маецца шэраг перашкод, якія не дазваляюць у поўнай меры выпускаць камплектуючыя для матацыклаў і ровараў. Кіраўнікі прадпрыемстваў, запрошаныя на пасяджэнне, агучылі бягучую сітуацыю.

Да 1 студзеня, калі неабходна далажыць Лукашэнку аб выкананні даручэння, застаецца зусім мала часу, адзначыла Наталля Качанава. 

Як адзначыла пасля нарады кіраўніцтва завода, стаіць задача да заканчэння першага квартала 2023 года нарасціць лакалізацыю да 26% (гэта датычыць айчыннага матацыкла «Мінск»).

А да канца 2023 года — да 36%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.12.2022
Сплошное бла бла бла. Пусть напишут конкретно, что именно локализовали. Что значит 25 процентов? От количества деталей или стоимости мотоцикла? Я могу локализовать 25 процентов деталей. Самых простых. Но по стоимости это будет 10 процентов мотоцикла
0
Локальный геморрой/адказаць/
07.12.2022
Кому это г вонючее нужно?
0
Аскми/адказаць/
07.12.2022
Помнится в случае с Самандом 50% локализации означали просто увеличение цены в два раза. Пустое это все. Моноблок двиг-коробка им просто не по зубам, это новый завод надо строить. А все остальное это вобщем то уровень мотоателье.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера