Знайсці
02.12.2022 / 21:44РусŁacБел

Еўракамісія прапанавала караць за абыходжанне санкцый турэмнымі тэрмінамі

Еўракамісія апублікавала праект дырэктывы з прапановай увесці крымінальную адказнасць за абыходжанне санкцый. У прыватнасці, фізічным асобам гэта можа каштаваць пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў, а для юрыдычных асоб прапануецца штраф у памеры 5 % ад гадавога абароту.

У дакуменце гаворыцца, што новая мера ўскладніць выкарыстанне розных юрысдыкцый унутры ЕС для ігнаравання санкцый.

«Выяўленая складанасць устанаўлення актываў алігархаў, якія хаваюць іх у розных юрысдыкцыя шляхам стварэння юрыдычных і фінансавых структур. Прапанаваная дырэктыва вызначае агульны стандарт пакарання ў Еўрасаюзе. Гэта ліквідуе юрыдычныя шчыліны і павысіць фактар стрымлівання ў дачыненні да парушэння санкцый ЕС», — гаворыцца ў праекце дырэктывы.

Перад гэтым, 28 лістапада, Рада Еўрасаюза зацвердзіла рашэнне ўключыць абыходжанне або парушэнне еўрапейскіх санкцый у спіс крымінальных злачынстваў у ЕС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930