Знайсці
02.12.2022 / 14:085РусŁacБел

У Латвіі тэлеканал «Дождь» аштрафавалі на 10 тысяч еўра

Нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP) аштрафавала расійскі незалежны тэлеканал «Дождь» на 10 тысяч еўра. Пра гэта ў твітары паведаміў старшыня рады Іварс Абаліньш.

Тэлеканал пазначыў акупаваны Крым як частку Расіі і назваў расійскае войска «нашым войскам».

За праграму ў дачыненні да «Дождя» распачалі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Абаліньш адзначыў, што за дапушчэнне трох сур'ёзных парушэнняў NEPLP мае права ануляваць ліцэнзію канала на вяшчанне. Гэты выпадак — ужо другое буйное парушэнне за апошнія месяцы.

Раней паведамлялася, што 18 ліпеня тэлеканал «Дождь» паступова аднавіў працу. Яго студыі месцяцца ў Рызе, Амстэрдаме, Тбілісі і Парыжы.

У эфіры «Дождя» спыталі, ці камфортна ваяваць расіянам ва Украіне. А потым заявілі, што іх не так зразумелі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.12.2022
Тыповыя «хорошіе русскіе»
3
Максим Дизайнер/адказаць/
02.12.2022
Точка

Всех гнать!Всех уничтожать!Оставить одни коровники и прэдседацелей надсмотарщыкав. 
1
Апостраф/адказаць/
03.12.2022
Точка, сябручок, а ты не правакатар? Чамы ты мусіш іх зачыніць, але пішаш на мове агрэсара? Люді погдлядзіце на гэта нармальнымя вачыма. Ўсё гэта робіцца как раз’яднаць, а потым забіць, ці пасадзьць, ці закрыць рты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера