Рэцэпт на выхадныя. Рысавы пірог з апельсінам — проста і сытна
Ці ведалі вы, што з рысу можна не толькі зварыць плоў ці кашу, але і зрабіць смачны пірог? Гэтая выпечка ўпрыгожыць ваш стол, а згатаваць яго можа нават дзіця.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць рысавы пірог з апельсінам, вам спатрэбіцца:
- 1,7 літра малака
- 1 струк ванілі (можна замяніць на 15 грамаў ванільнага цукру ці на 1—2 грамы ваніліну)
- цэдра паловы лімона, парэзаная на буйныя кавалкі
- 200 грамаў цукру
- 300 грамаў рысу, найлепш пасуе сорт арборыа
- 5 вялікіх яек
- 50 мілілітраў апельсінавага лікёру (можна замяніць на апельсінавы сок)
- 40 грамаў разынак
- нацёртая цэдра аднаго апельсіна + яшчэ трохі цэдры для падачы
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце форму для пірага са здымным дном дыяметрам прыкладна 24 сантыметры, вышмаруйце яе маслам і засцяліце паперай для выпякання.
- Заліце малако ў вялікую каструлю, дадайце ваніль, цэдру лімона і цукар, давядзіце да кіпення. Пакладзіце ў каструлю рыс і варыце яго на слабым ці сярэднім агні каля 20—25 хвілін, пакуль рыс не стане амаль гатовы і не ўбярэ ў сябе малако (але ён усё яшчэ павінен захоўваць кансістэнцыю крэму). Здыміце рыс з пліты і дайце астыць. Прыбярыце з каструлі цэдру і, калі выкарыстоўвалі, струк ванілі.
- Узбіце ў місцы жаўткі з апельсінавым лікёрам. У іншай місцы ўзбіце бялкі да цвёрдых пікаў.
- Да астуджанага рысу дадайце жаўтковую сумесь, потым умяшайце ўзбітыя бялкі, пасля іх — разынкі і апельсінавую цэдру. Выліце ў падрыхтаваную форму і запякайце ў духоўцы 1 гадзіну. Падавайце цёплым або халодным, перад падачай пасыпце невялікай колькасцю апельсінавай цэдры.
Рэцэпт на выхадныя. Суп-пюрэ з батату — лёгкая ў гатаванні экзотыка
Хочаце захоўваць яблыкі дома? Вось як гэта рабіць, каб яны не згнілі
Рэцэпт на выхадныя. Маркоўны хлеб — смачная і простая выпечка






Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі
 7
Кансервуем перцы — правераны рэцэпт
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Антыгостынг — новы спосаб не разбіваць сэрцаў
 3
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая
 25
Кіраўнік апарату Пашыняна абвінаваціў расійскія медыя ў гібрыднай вайне супраць Арменіі, а найбольшымі прапагандыстамі там назваў армян
 3
У Курску беспілотнік упаў на адміністрацыйны будынак, імаверна, на ФСБ. Адбылося гэта ў Дзень горада
 5
У Гомелі аўтамабіль міліцыі трапіў у ДТЗ і перакуліўся
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера