Знайсці
19.11.2022 / 17:54РусŁacБел

Культурныя суседзі і дыван на сцяне. Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя танныя кватэры ў сталіцы?

Мікракватэры, варыянты з рамонтам і без. «Наша Ніва» паглядзела, якія аднапакаёўкі ў Мінску можна купіць нядорага.

Кватэра без права прапіскі

Калі не браць да ўвагі кватэры, якія прадаюцца ў старых драўляных дамах, то вынікае, што самая танная кватэра ў Мінску выстаўленая на продаж за 32 900 даляраў. Столькі просяць за аднапакаёўку агульнай плошчай 30,7 м². Яна месціцца на першым паверсе 10-павярховіка 1986 года пабудовы па адрасе Акадэміка Красіна, 29.

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

У кватэры свежы рамонт, яна прадаецца разам з тэхнікай і мэбляй. Але без нюансаў тут не абышлося. З юрыдычнага пункту гледжання гэта памяшканне кватэрай не з'яўляецца. Таму жыць у ёй, як у звычайнай кватэры, можна, а прапісацца — не.

Стары рамонт

Усяго на сто даляраў даражэй прадаецца аднапакаёўка на вуліцы Пухавіцкай. За 33 000 даляраў прапануюць кватэру без рамонту ў пяціпавярховым доме 1965 года. Адразу засяліцца ў гэтую кватэру не атрымаецца, а вось прапісацца — можна.

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

Як дакладна выглядае кватэра, невядома, бо прадавец дадаў да аб'явы толькі здымкі дакументаў. У апісанні пазначана, што рамонт стары.

Дом пасля капрамонту

У 33 900 даляраў ацэнена даволі прасторная аднапакаёўка ў Сокале. Агульная плошча кватэры 34,1 м². Месціцца яна на трэцім паверсе пяціпавярховага панэльнага дома 1986 года пабудовы.

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

У 2017 годзе дом перажыў капітальны рамонт. А сама кватэра — не. Апісваючы перавагі кватэры, гаспадары робяць акцэнт на блізкасць да МКАД-2 і Нацыянальнага аэрапорта. Таксама звяртаюць увагу на наяўнасць лесу вакол дома і блізкасць да Пятровіцкага вадасховішча. 

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

«Уся інфраструктура гэтага мікрараёна каля дома», — гаворыцца ў апісанні.

Цана зніжаная на 2000 даляраў

На тысячу даражэй прадаецца яшчэ адна кватэра ў Сокале, які фармальна адносіцца да тэрыторыі Мінска. За кватэру агульнай плошчай 21,5 м² просяць 34 900 даляраў. Жылая плошча аднапакаёўкі — 11,2 м², ёсць лоджыя. Кватэра размешчаная на трэцім паверсе пяціпавярховага цаглянага дома 1975 года пабудовы. 

У кватэры даволі сучасны рамонт, сам дом таксама пасля нядаўняга капітальнага рамонту. Як вынікае з інфармацыі ў аб'яве, гэтая кватэра прадаецца ўжо далёка не першы дзень.

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

Раней гэтую кватэру па ўсёй бачнасці ацэньвалі ў 36 900 даляраў.

«Культурныя спакойныя суседзі»

Па цане 35 000 даляраў прадаюць аднапакаёўку на Масюкоўшчыне. Дакладны адрас: вуліца Чыгладзэ, 2. Плошча кватэры ўсяго 21,7 м². Кватэра месціцца на другім паверсе пяціпавярховіка 1971 года пабудовы, які ў 2017 перажыў капрамонт. 

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

Гаспадары апісваюць кватэру, як цалкам гатовую для камфортнага пражывання. Апроч стандартных пераваг у выглядзе развітой інфраструктуры, у апісанні адзначылі, што побач жывуць культурныя і спакойныя суседзі. Аўтаўладальнікам абяцаюць, што ў двары заўжды знойдзецца месца для машыны. 

«Вялікі ўтульны зялёны двор»

За 36 тысяч даляраў прадаюць кватэру на Арлоўскай, 19. Інтэр'еры ў хрушчоўцы захаваліся яшчэ з часоў кіравання Мікіты Сяргеевіча. Агульная плошча — 31 м², жылая — 19,26 м².

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

У апісанні кватэры сярод іншага гаспадары таксама робяць акцэнт на спакойных суседзях. «Побач з домам ёсць усё для вашага камфортнага пражывання: крамы, паліклініка, школа і дзіцячы садок, паркі і многае іншае. Акуратны пад'езд, спакойныя суседзі. Вялікі ўтульны зялёны двор», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта.

Кватэра з дываном на сцяне

Яшчэ адна кватэра за 36 000 даляраў прадаецца ў Чыжоўцы — на Чырвонаслабадской, 15 корпус 2. Аднапакаёўка месціцца на першым паверсе 9-павярховіка 1977 года пабудовы. 

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

Агульная плошча кватэры — 34,92 м². 

«Высокі першы паверх. Чысты і акуратны пад'езд, дагледжаны дом, выдатныя суседзі. Прыгожы, зялёны раён. Побач Чыжоўка-Арэна, вадасховішча і парк 50-годдзя Кастрычніка, экалагічная сцежка «Чыжоўка», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта. 

Фота: скрыншот з сайта kufar.by

Таксама ў апісанні пазначана, што кватэра падрыхтаваная да наступнага рамонту. Уваходныя дзверы заменены. 

Чытайце таксама:

Па якіх цэнах прадаюць кватэры ў сталічных новабудоўлях? Вось дзе самыя танныя варыянты

Што адбываецца з цэнамі на рынку арэнды жылля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930