Знайсці
17.11.2022 / 20:425РусŁacБел

Журы прэміі Ежы Гедройця зрабіла нечаканы выбар

Перад цырымоніяй уручэння многія меркавалі, што асноўнае суперніцтва разгорнецца паміж Уладзімірам Някляевым і Ганнай Севярынец. Але ў выніку іх творы не ўвайшлі нават у тройку. 

Пераможцам прэміі стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021).

Другую прэмію атрымала Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (Мінск: Галіяфы, 2021).

Трэцюю прэмію атрымаў Валеры Гапееў за кнігу «Жэнька, каралева мышак» (Мінск: Кнігазбор, 2021).

Прэмія Ежы Гедройця прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай мове. Летась лаўрэаткай стала Святлана Курс з кнігай «Па што ідзеш, воўча?»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
O tempora/адказаць/
17.11.2022
Who cares... 
0
Зингмар/адказаць/
17.11.2022
Спорно, конечно, своеобразно. Однако худых слов про лауреата не скажу, потому поздравляю с признанием и премией.
2
Memento mori/адказаць/
17.11.2022
Хоць адна добрая навіна 8⁠-⁠) Прэмію атрымаў аналітык а не піяршчык.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера