Знайсці
16.11.2022 / 23:586РусŁacБел

У Магілёве збіраюцца ўсталяваць мемарыяльную шыльду Барысу Маісееву

Дырэктар нядаўна памерлага расійскага артыста Сяргей Гарох у тэлеперадачы «Ты не паверыш!» выказаў намер усталяваць мемарыяльныя дошкі і стварыць помнік у гонар артыста. У Магілёве плануюць усталяваць шыльду на доме, у якім Маісееў некалі жыў.

Праўда, тэарэтычна перашкодай могуць стаць правілы ўсталявання мемарыяльных знакаў не раней за пэўны тэрмін пасля смерці асобы. У Магілёве гэты тэрмін — 5 гадоў пасля смерці знакамітага чалавека. Але вядома, што ў Беларусі фармальных законаў трымаюцца зусім не строга, калі ў ідэі будуць высокапастаўленыя заступнікі.

Барыс Маісееў — расійскі танцоўшчык і эстрадны спявак, які праславіўся дзякуючы эпатажным манерам. Магілёў — яго радзіма, у Беларусі ён правёў дзяцінства і раннюю маладосць. А памёр Маісееў сёлета 27 верасня на 69-м годзе жыцця ў Маскве.

Чытайце таксама:

Памёр расійскі спявак Барыс Маісееў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Улад/адказаць/
17.11.2022
Мемарыяльная шыльда - гэта занадта. Лепш даць яго імя якому начному клубу :)
17.11.2022
Прапаную перайменаваць Магілёў у Моісеев
0
пеўнікі ў пагонах/адказаць/
17.11.2022
Такую шыльду калі і вешаць, то толькі на магілёўскую акадэмію мус.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера