Знайсці
15.11.2022 / 21:3418РусŁacБел

Польскія СМІ: Дзве ракеты ўпалі на тэрыторыю Польшчы, ёсць ахвяры

Паводле паведамленняў польскіх СМІ, падчас сённяшняй масіраванай расійскай атакі на Украіну дзве ракеты ўпалі на тэрыторыі Польшчы і забілі двух чалавек. Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі склікаў з гэтай нагоды тэрміновую нараду Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Фота: Facebook / WoW — Wolski o Wojnie

Польскае Radio Zet паведамляе, што ў сяле Пшэводаў (Пераводаў) паблізу ўкраінскай мяжы ўпалі дзве ракеты і трапілі ў зернесушылкі. Паведамляецца нават пра гібель двух чалавек. На месца здарэння прыбылі прадстаўнікі паліцыі, пракуратуры і войска.

У той жа час Radio Lublin паведаміла іншую версію. Інцыдэнт у Пшэводаве, маўляў, адбыўся каля 15:40 на перагрузачных вагах, куды заязджаюць трактары з грузамі. Гэтую інфармацыю радыёстанцыі пацвердзілі ў мясцовай паліцыі. Паводле папярэдніх высноў, трактар, які заехаў на вагі, раптам выбухнуў. Радыё таксама паведамляе пра гібель двух чалавек.

Пшэводаў (у беларускай і ўкраінскай традыцыі — Пераводаў) знаходзіцца прыкладна за 6 км ад польска-ўкраінскай мяжы.

У Варшаве склікана тэрміновае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Калі інфармацыя пра расійскі ракетны ўдар пацвердзіцца, гэта можа мець сур'ёзныя наступствы. Паведамляюць, што польскія ВПС паднялі ў паветра знішчальнікі з аэрадрома Тамашаў-Любельскі.

Сёння Расія выпусціла па ўкраінскіх гарадах 85 ракет, яны былі накіраваныя ў аб'екты грамадзянскай інфраструктуры. Паводле маніторынгавай групы «Беларускі гаюн», з тэрыторыі Беларусі запускаў ракет гэтым разам не фіксавалася.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што здарылася, няма. Выбухі маглі быць вынікам падзення як саміх ракет, так і іх рэштак, збітых украінскай супрацьпаветранай абаронай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Anatol Starkou/адказаць/
16.11.2022
ТАСС 08:52 мск
Ракета, упавшая на востоке Польши, была запущена Вооруженными силами Украины, передает агентство Associated Press.

По сведениям агентства, предварительные данные указывают на то, что украинская ракета была выпущена для перехвата российской ракеты, целью которой был один из объектов энергетической инфраструктуры Украины.
1
Юноша с взором пылающим/адказаць/
16.11.2022
[Рэд. выдалена]
4
Anatol Starkou/адказаць/
16.11.2022
ТАСС 12:28 мск
❗️Байден проинформировал НАТО и G7, что взрыв в Польше был вызван украинской ракетой ПВО, сообщает Reuters.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера