Знайсці
09.11.2022 / 08:12РусŁacБел

Рэспубліканцы лідзіруюць на выбарах у Кангрэс ЗША

Дэмакраты і рэспубліканцы пакуль маюць роўную колькасць месцаў у Сенаце, аднак на выбарах у Палату прадстаўнікоў Рэспубліканская партыя вырвалася наперад з адрывам — 185 супраць 155 месцаў. Для большасці неабходна заняць 218 месцаў, піша РБК.

Рэспубліканская партыя ЗША папярэдне займае 185 месцы супраць 155 у Дэмакратычнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў ЗША, у Сенаце рэспубліканцы і дэмакраты занялі па 46 месцаў, падлічыў тэлеканал CNN.

Для большасці ў Палаце прадстаўнікоў неабходна заняць 218 месцаў, у Сенаце — 50. У выпадку роўнай колькасці месцаў у абедзвюх партый у Сенаце, вырашальны голас застаецца за віцэ-прэзідэнтам ЗША, гэтую пасаду цяпер займае дэмакрат Камала Харыс.

Падлік галасоў працягваецца.

Выбары ў Кангрэс прайшлі 8 лістапада, апошнія два гады Дэмакратычная партыя мела большасць як у Палаце прадстаўнікоў, так і ў Сенаце (за кошт голасу віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс), што дазваляла ёй не толькі прызначаць сваіх прадстаўнікоў на вышэйшыя пасады ў ключавых камітэтах кангрэса, але і бесперашкодна праводзіць ініцыятывы прэзідэнта Джо Байдэна. Як правіла, кіруючая партыя губляе частку сваіх месцаў падчас прамежкавых выбараў у ЗША.

Дэмакрат, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэджваў, што партыя не можа дазволіць прайграць прамежкавыя выбары, паколькі такі вынік пагражае зрабіць цяжкімі наступныя два гады да найбліжэйшых выбараў. «Добрая навіна ў тым, што ў мяне будзе асадка для падпісання вета», — пры гэтым адзначаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031