Знайсці
08.11.2022 / 07:58РусŁacБел

КНДР заяўляе, што не пастаўляла зброю Расіі і не плануе гэтага рабіць

Паўночная Карэя заявіла, што ніколі не заключала здзелак па пастаўках зброі з Расіяй і не плануе гэтага рабіць. Так у Пхеньяне адрэагавалі на заявы Вашынгтона аб тым, што КНДР можа пастаўляць Расіі артылерыйскія снарады, якія Масква выкарыстоўвае ва Украіне.

«Мы яшчэ раз выразна заяўляем, што ніколі не мелі дамоваў з Расіяй і не плануем рабіць гэта ў будучыні», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве, перададзенай Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Паўночнай Карэі (KCNA).

Паўночнакарэйскія ўлады таксама заявілі, што чуткі пра такія пагадненні паміж Пхеньянам і Масквой з'яўляюцца спробай ЗША запляміць рэпутацыю КНДР.

На мінулым тыдні каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі заявіў, што Пхеньян таемна пастаўляе ў Расію артылерыйскія снарады.

«Наша інфармацыя сведчыць пра тое, што КНДР таемна пастаўляе Расіі для вайны ва Украіне значную колькасць артылерыйскіх снарадаў, пры гэтым хаваючы сапраўднае месца прызначэння паставак зброі, спрабуючы стварыць бачнасць таго, што яны накіроўваюцца ў краіны Блізкага Усходу або Паўночнай Афрыкі», — казаў Кірбі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930