Знайсці
04.11.2022 / 15:1120РусŁacБел

«Быццам бы і не дурань, а нідзе не бяруць». Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка шукае працу

Ужо не першы месяц лідар год як ліквідаванай грамадскай арганізацыі «Перспектыва», якая аб'ядноўвала індывідуальных прадпрымальнікаў, шукае працу. Чарговы раз Анатоль Шумчанка даў аб'яву аб пошуку працы пару тыдняў таму.

Сёлета ўлетку Анатоль Шумчанка ад безвыходнасці нават размясціў у сацыяльных сетках даныя сваёй карткі з просьбай дапамагчы матэрыяльна.

Аднак на заклік калі і адгукнуліся, то адзінкі.

«Жыццё — суровы настаўнік: мінулыя заслугі ўжо нікому сталі не цікавыя, хутка ўсё забыліся, а на маю просьбу дапамагчы большасць адказала альбо адмовай, альбо простай абыякавасцю, — распавёў Анатоль «Народнай волі». — А некаторыя і таго больш — пісалі: маўляў, сорамна нам за Шумчанку, здаровы мужык, а клянчыць грошы ў жанчын з дзецьмі, хай ідзе працуе ў таксі, мы нікому і нічога не павінны і не абавязаныя, самім бы пражыць, і з якога перапуду нам утрымліваць яго сям'ю, — гэта даслоўна, калі што. Дапамагаючы іншым, калі прасілі, меркаваў, што мне адкажуць узаемнасцю. Адказалі… Вядома, было крыўдна і прыкра… ».

Былы лідар прадпрымальнікаў размясціў сваё рэзюмэ на адным з сайтаў па пошуку працы.

«Адгукнуўся на вакансію аб продажы аўтамабіляў БМВ, таму што люблю гэтую марку машын і ведаю пра яе ўсё, ды і наогул люблю ўсё, звязанае з аўтабізнэсам, але прыйшла адмова, — дзеліцца падрабязнасцямі Шумчанка. — Гатовы быў пайсці прадаваць у іншыя кампаніі, але і там адмова…

Затое без праблем можна працаўладкавацца падсобным рабочым на будоўлю. Хоць сёння!

Пачаў думаць — чаму так? Нібы не дурань і здольны, столькі гадоў кіраваў арганізацыяй, мяняў рашэнні ўрада і мясцовых уладаў, заканадаўцаў на карысць бізнэсу, а прадаваць аўто не бяруць. Ды і наогул нікуды не бяруць…

А ўсё аказалася проста: па-першае, няма вопыту працы (ён усюды патрэбны), а гэта важны момант, па-другое, мне амаль 48 гадоў, а ўсюды хочуць маладых, па-трэцяе, мой багаты мінулы бэкграўнд на ніве грамадска-палітычнай працы (абавязкова, бо паказваеш, дзе раней працаваў), мабыць, палохае працадаўцаў…

Вось і атрымліваецца, што цябе нідзе не чакаюць і асабліва працы, каб працаваць з задавальненнем, не знайсці. А хочацца займацца любімай справай: яна ў мяне была, але адны яе адабралі, а іншыя моўчкі пагадзіліся…».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
63
Абуральна
18
8
Anatol Starkou/адказаць/
05.11.2022
Хворбз, Я помню его выступления. Он в нашей бел политике не рубил, но подтанцовывал бчб сообществу неплохо. Результат понятен и о нем я сказал выше: он скорее всего повторит подвиг спадара Шушкевича и окажется без нормальной пенсии. 
1
Шклоўскі сканк/адказаць/
05.11.2022
Anatol Starkou, лукашыст-крывадушнік, вяртайся назад у сасут, калі там так кепска)
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.11.2022
как ая крысата
как хорошо при помощи светы выявили (освинтили)) людей и нелюдей

а с виду такие красивые были
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031