Знайсці
02.11.2022 / 11:061РусŁacБел

Больш за 100 мабілізаваных з Чувашыі зладзілі бунт у навучальным цэнтры

У навучальным цэнтры ва Ульянаўску пачаўся масавы пратэст мабілізаваных жыхароў Чувашыі, якім не выплацілі 195 тысяч расійскіх рублёў (каля 8 тысяч беларускіх).

Зварот «да грамадзян Расіі» апублікавала «Сярдзітая Чувашыя».

«Мы, рызыкуючы ўласным жыццём, ідзем на верную смерць для вашай бяспекі і мірнага жыцця! Наша дзяржава адмаўляецца выплаціць нам грашовыя сродкі ў памеры 195 тысяч рублёў, якія нам абяцаў Уладзімір Пуцін! Дзеля чаго тады нам ісці ваяваць за гэтую дзяржаву, пакінуўшы свае сем'і без падтрымкі?!»,— заявілі вайскоўцы.

Паводле заявы мабілізаваных, яны адмаўляюцца ад удзелу ў вайне і «будуць дамагацца справядлівасці», пакуль ім не выплацяць абяцаныя сумы.

У навучальны цэнтр ва Ульянаўску сцягваюцца АМАП і Расгвардыя для падаўлення бунту.

На відэа, апублікаваным у тэлеграме, вайскоўцы выказваюць прэтэнзіі і заяўляюць, што іх падманулі з выплатамі. Акрамя таго, яны спрабуюць высветліць, дзе знаходзіцца іх камандзір палка.

Адзін з пратэстоўцаў заявіў, што прыехаў у родны горад з Масквы, каб удзельнічаць у вайне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
02.11.2022
Звярніце ўвагу, што ўсе гэтыя ‘незадаволеныя’ руzzкія не выступаюць супраць вайны, уся іх незадаволенасць накіравана выключна на адсутнасць выплат, навучання і нармальнага забеспячэння. То бок калі б ім заплацілі, навучылі і забяспечылі, то пытанняў бы не было - яны і надалей ішлі бы забіваць укранцаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031