Знайсці
01.11.2022 / 11:023РусŁacБел

Журфак БДУ скароціць колькасць спецыяльнасцяў

Факультэт журналістыкі БДУ ў новым навучальным годзе адмовіцца ад «міжнароднай журналістыкі». Паводле прэс-службы Мінадукацыі, падрыхтоўка будзе весціся толькі па дзвюх спецыяльнасцях: «журналістыка» і «інфармацыя і камунікацыя».

«Аптымізацыя звязана з прывядзеннем у адпаведнасць з агульнадзяржаўным класіфікатарам Беларусі «Спецыяльнасці і кваліфікацыі», — тлумачаць у Мінадукацыі.

Студэнты спецыяльнасці «журналістыка» змогуць абраць профіль падрыхтоўкі:

— аўтарская журналістыка і блогінг;

— лічбавыя медыяплатформы;

— журналістыка і інфармацыйная бяспека;

— дзелавая журналістыка і бізнэс-камунікацыі;

— навуковая журналістыка.

На спецыяльнасці «інфармацыя і камунікацыя» прапануюць такія кірункі: 

— палітычная камунікацыя;

— маркетынгавыя камунікацыі;

— рэклама і PR;

— інтэрнэт-камунікацыі.

Першыя два гады студэнты будуць вывучаць базавыя дысцыпліны, а з трэцяга пойдзе падзел на групы з улікам выбранага профілю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
01.11.2022
Как показала практика, "международные журналисты" наиболее склонны к предательству и бегству из режима.
0
Абазнаная/адказаць/
01.11.2022
Студэнты змогуць абіраць спецыялізацыі паміж "прапаганда" і "нахабная прапаганда".
0
Per aspera /адказаць/
01.11.2022
Там можна абысціся 1й спецыяльнасцю. Лукажурналістыка. Лукавая ілжывая жупналістыка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера