Знайсці
29.10.2022 / 13:163РусŁacБел

Выпусцілі дырэктара «Суседзяў» і іншых затрыманых топ-менеджараў гандлёвай сеткі

Як стала вядома «Нашай Ніве», на волі топ-менеджары гандлёвай сеткі «Суседзі», у тым ліку адзін з галоўных бенефіцыяраў Вадзім Аванесаў. У якім статусе іх выпусцілі — невядома.

Пра пагром «Суседзяў» стала вядома 22 кастрычніка. Пазней Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў, што службовых асоб затрымалі, бо яны дапусцілі рост цэн, нібыта ведаючы пра забарону гэтага.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў завёў крымінальную справу супраць дырэктара кіруючай арганізацыі па ч. 2 арт. 425 (бяздзеянне службовай асобы).

Генпракуратура пісала, што дырэктар арганізацыі ведаў пра патрабаванні дырэктывы аб недапушчэнні павышэння цэн, але не прыняў належных і своечасовых мер па недапушчэнні іх росту. Гэта прывяло да пераацэнкі цэн тавараў у 100 крамах сеткі і росту рознічных цэн на не менш як 65 асартыментных пазіцый.

«Павышэннем цэн сетка крам «Суседзі» зрабіла істотную шкоду правам і законным інтарэсам не менш як тысячы грамадзян, якія набылі гэтыя тавары па завышаным кошце, а таксама дзяржаўным і грамадскім інтарэсам», — гаварылася ў паведамленні Генпракуратуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
29.10.2022
Значит, борьба с ценами нужна для того, чтобы или набрать штрафов, или посадить и отпустить за выкуп. Короче, нашли себе неиссякаемый источник.
0
даведка/адказаць/
29.10.2022
Что-то мне подсказывает, что ни генеральная прокуратура, ни государственный контроль, ни финансовая милиция не вернули деньги "не менее тысячи" граждан, а откупные пойдут в чужой общак на иные цели.
0
даведка/адказаць/
29.10.2022
Их отпустили со статусом "в поиске"... Денег на бесплатные квартиры силовикам и военным с полной выслугой.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031