Знайсці
27.10.2022 / 16:392РусŁacБел

Саўмін унёс змены ў спіс тавараў, цэны на якія падлягаюць рэгуляванню. Што змянілася?

Змены ў пастанову № 713 аб новай сістэме рэгулявання цэн афіцыйна апублікаваныя 27 кастрычніка. Пастанова № 713 (1) уступіла ў сілу з дня падпісання, 26 кастрычніка. Акрамя змяненняў у даацэнцы рэшткаў тавараў і парадку дадавання да рознічнай цаны фактычных выдаткаў на фасоўку, змены закранулі і пералік тавараў з дадатку 1, цэны на якія падлягаюць рэгуляванню па новых правілах. Што змянілася ў гэтым спісе, прааналізаваў Office Life.

У спіс дадалі маторнае масла для аўтамабіляў, хатні і гумовы абутак, а прыбралі кветкі, ювелірныя вырабы, наручныя гадзіннікі і друкаваныя выданні.

Акрамя таго, са спісу рэгуляваных тавараў выключаныя:

  • паштэт, сасіскі, сардэлькі, крывяная і ліверная каўбаса;
  • ікра і морапрадукты, далікатэсныя рыбныя кансервы;
  • жуйка;
  • сухія супы і булённыя кубікі;
  • прыправы перац чорны, духмяны і чырвоны;
  • шкарпэткі з паўшарсцянога прадзіва;
  • дэмісезонныя боты, паўботы, чаравікі;
  • газеты, часопісы, кнігі;
  • лічбавыя фотакамеры;
  • смартфоны, камп'ютары, ноўтбукі, планшэты і карты памяці;
  • дровы, торфабрыкеты;
  • электрычныя батарэйкі (АА).

Змяніліся і некаторыя найменні тавараў, якія засталіся ў спісе:

  • удакладненыя тавары ў катэгорыі мясных паўфабрыкатаў і рыбы (пазіцыі 7-9, 13, 14, 18, 23, 24),
  • малочных прадуктаў (пазіцыі 34-39),
  • па многіх пазіцыях у катэгорыях адзення і абутку;
  • «запчасткі для транспартных сродкаў» сталі «запчасткамі для легкавых аўтамабіляў»;
  • «крэм для твару» стаў «крэмам для твару, рук і ног»;
  • «сыры» сталі «сырамі з каровінага малака».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Андрусь/адказаць/
27.10.2022
Масла - гэта тое, што на хлеб намазаюць. Усё астатняе, што ў расійцаў завецца "масло", у нас мае адпаведныя назвы. Тое, што заліваюць у рухавікі - гэта аліва. 
0
Справка/адказаць/
27.10.2022
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031