Знайсці
27.10.2022 / 08:483РусŁacБел

Дзве кампаніі з беларускімі каранямі ўвайшлі ў топ-3 IT-кампаній у Літве

Менш чым за год кампаніі з беларускімі каранямі EPAM i Wargaming увайшлі ў тройку найбуйнейшых інфармацыйных бізнэсаў і ў топ-250 падаткаплацельшчыкаў суседняй краіны, паведамляе Officelife.media.

Фота: 15min.lt

Паводле звестак Дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Міністэрстве фінансаў Літвы, па выплачаных у гэтым перыядзе падатках EPAM Sistemos і Wargaming Vilnius саступілі толькі дата-цэнтру амерыканскай карпарацыі Western Union — Western Union Processing Lithuania.

Па абаротах і, адпаведна, падатковых плацяжах літоўскія дочкі EPAM Systems і Wargaming Group аказаліся наперадзе, напрыклад, такіх кампаній, як IBM Lietuva, першага літоўскага стартапа-адзінарога Vinted і мясцовага падраздзялення амерыканскай IT-карпарацыі Cognizant Technology Solutions DEBRIDGE LT.

Упершыню ў гэтым годзе EPAM systems і Wargaming Vilnius былі ўключаныя і ў топ-500 найважнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. Па выніках дзевяці месяцаў яны здолелі падняцца ў першую частку спісу: Epam Sistemos з сумай выплат €6,1 млн стала 177-й, Wargaming Vilnius — €5,2 млн — 206-й.

Усяго ў мясцовай IT-індустрыі прадстаўлены больш за тры дзясяткі кампаній з беларускімі ўласнікамі. Большасць з іх зарэгістраваныя на працягу апошніх двух гадоў. У дваццатку найважнейшых у галіне, акрамя EPAM Sistemos і Wargaming Vilnius, уваходзяць таксама Gurtam і Andersen Soft. Па выніках студзеня-верасня яны заплацілі ў літоўскую казну па €1,8 млн і €1,7 млн адпаведна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1
0
300 чухланцев/адказаць/
27.10.2022
Не тот ли это wargaming, который каждый раз устраивал шабаш с колорадскими ленточками, намотанными на все танки и писал можем повторить?
27.10.2022
300 чухланцев,они сейчас белые и пушистые.
Да и деньги не пахнут.
Тунчики не сильно популярны на Западе, судя по количеству русскоговорящих в чате, поэтому пофигу.
На Западе вар тандер популярен среди подобных игр.
0
Горадзенскі КіберЭмаПанк/адказаць/
27.10.2022
Усё, што трэба ведаць пра варшэймінг акрамя іх "перамогашаленскай" натуры - гэта тое, як яны кінулі менскі офіс, і беларускіх супрацоўнікаў.
І тое, як яны пераклалі грошы са сваёй кішэні ў расейскую, робячы выгляд, што разрываюць усі стасункі з маскалямі, але ж насамрэч працягваюць рабіць бізнэс як і раней, проста робіць гэта ад імя свайго сатэліта - "Лесты".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930