Знайсці
22.10.2022 / 22:2910РусŁacБел

The New Yorker: Валерый Залужны хаваў сапраўдны план абароны Украіны ад усіх, у тым ліку ад Зяленскага і ад амерыканцаў

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны хаваў свае планы па абароне краіны ад саюзнікаў у ЗША і нават прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта паведаміла выданне The New Yorker, спасылаючыся на ўласныя крыніцы. Паводле крыніц выдання, Залужны імкнуўся не дапусціць захопу Кіева і ахвяраваў часткай тэрыторый, каб расцягнуць падраздзяленні РФ па лініі фронту.

Паводле звестак The New Yorker, у лютым Валерый Залужны прадставіў ваеннаму аташэ пасольства ЗША ў Кіеве свой план па абароне Украіны. Амерыканскага палкоўніка запрасілі ў Генштаб і паказалі аднастаронкавы эскіз пазіцый УСУ і схем баявых дзеянняў, дазволіўшы зрабіць нататкі. Аднак план аказаўся фальшыўкай, закліканай схаваць рэальны маштаб ваеннай кампаніі Валерыя Залужнага і яго падначаленых.

«Тады мы нікому не давяралі. Наш план быў нашым адзіным малюсенькім шанцам на поспех, і мы ўвогуле не хацелі, каб хто-небудзь ведаў пра гэта», — расказаў высокапастаўлены ўкраінскі вайсковец.

Валерый Залужны хацеў не дапусціць захопу Кіева і ў той жа час дазволіць расейцам уклініцца ў тэрыторыю Украіны, што прывяло б да празмернага расцягвання ліній забеспячэння. Галоўнакамандуючы планаваў у далейшым знішчаць моцна расцягнутыя вайсковыя часці УС РФ і знішчальна біць па іх лініях забеспячэння.

Улады ЗША дрэнна разумелі планы Украіне па абароне. Старшыня Абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Марк Мілі некалькі разоў на тыдзень звязваўся з Валерыем Залужным, распытваючы яго аб тым, як украінцы збіраюцца абараняцца ад войска Расіі. Амерыканскі вайсковец прапанаваў сваю стратэгію: выкарыстоўваць рассяроджаныя мабільныя падраздзяленні, стварыць некалькі ліній абароны па ўсёй краіне і спалучаць баявыя дзеянні з партызанскімі дыверсіямі.

Вайсковы чыноўнік з ЗША расказаў, што Валерый Залужны не спяшаўся дзяліцца сваімі планамі, а таксама раскрываць колькасць узбраення — замест гэтага пастаянна перамяшчаў склады, каб іх не ідэнтыфікавала армія РФ. Некаторыя амерыканцы лічаць, што галоўнакамандуючы УСУ, як і прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, не да канца давяраў разведданым ЗША.

Іншыя чыноўнікі ўпэўненыя, быццам Залужны хаваў свае планы нават ад кіраўніка дзяржавы, баючыся загаду згарнуць падрыхтоўку. Адна з крыніц выказала меркаванне, што галоўнакамандуючы УСУ не хацеў раскрываць сапраўдныя планы Марку Мілі, каб Белы дом затым не перадаў іх Зяленскаму.

Аднак не варта тут шукаць канспіралогію. Украінцы проста рацыянальна рабілі ўсё, каб мінімізаваць магчымасць перахопу інфармацыі расійскай агентурай не толькі ва Украіне, але і ў краінах Захаду. І паспяхова.

Чытайце таксама:

Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце

«У той дзень Байдэн развітаўся з усёй Украінай». Журналісты рэканструявалі тры дні лютага, калі пачалася вайна, у якую ніхто не верыў

На фота папалі кнігі, якія чытае ўкраінскі камандуючы Залужны

Новая хлусня БТ: цяпер пра камандуючага ўкраінскай арміяй 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
164
Панылы сорам
6
Ха-ха
11
Ого
15
Сумна
6
Абуральна
7
2
Нина/адказаць/
24.10.2022
Алкадий,а Зеленский, конечно (по-вашему), не сделал ровным счетом ничего для своей страны?
0
Нина/адказаць/
24.10.2022
тверка звездючка,продолжайте узнавать. Случайно. От песковых, лавровых, соловьевых, симоньяних и проч.
0
Нина/адказаць/
24.10.2022
Правильно делал. Очевидно, понимал, что в стране достаточно завербованных рашкой лиц, и на достаточно высоких постах - в такой ситуации утечка сведений смертельна. Лучше перестраховаться.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031