Знайсці
20.10.2022 / 18:081РусŁacБел

Лядовую пляцоўку ў Астраўцы хочуць дабудаваць да 2023 года

Крытую лядовую пляцоўку ў Астраўцы збіраюцца дабудаваць да 2023 года. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў падчас працоўнай паездкі на БелАЭС у рамках адзінага дня інфармавання.

Фота: ostrovets.by

Раней як папярэдні тэрмін здачы аб'екта называўся лістапад 2022 года.

Паводле слоў Селіверстава, у найбліжэйшы час у Астраўцы таксама плануецца дабудаваць кінаканцэртную залу і палігон цвёрдых бытавых адходаў, а таксама выканаць работы па рэканструкцыі гарадскіх вуліц.

«Праекты робяцца ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Гэтыя аб'екты павінны быць завершаныя да пачатку наступнага года», — прыводзіць ягоныя словы прэс-служба Мінэнерга.

Астравецкая лядовая пляцоўка будзе ўяўляць сабой двухпавярховы будынак з катком 30х60 метраў, глядацкай трыбунай на 300 чалавек, кабінетамі для адміністрацыі, распранальнямі, душавымі, трэнажорнай залай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
20.10.2022
госпадзе... думала - ужо кінулі дурное. навошта ў горадзе з насельніцтвам менш за 15 тысяч лядовы палац? колькі каштуе яго будаўніцтва?  колькі за гэтыя грошы можна было адрэмантаваць-пабудаваць лячэбных і навучальных устаноў?
і стаіць потым гэты палац пусты. і колькі каштуе яго эксплуатацыя?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031