Знайсці
20.10.2022 / 11:293РусŁacБел

Лукашэнка сёння заявіў, што ўжо размовы аб татальнай замарозцы цэн не ідзе

На нарадзе ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка заявіў, што размовы пра замарозку цэн зараз не ідзе.

Фота: БелТА

«Учора я папярэдзіў першага віцэ-прэм'ера (Мікалая Снапкова), які галавой за гэта адказвае. Усім была пастаўлена задача па выпрацоўцы мер кантролю і рэгулявання цэн. Я хачу, каб вы гэта пачулі. Мы павінны выпрацаваць меры кантролю за цэнаўтварэннем. Што тычыцца замарозкі цэн, гаворка ішла да 20 кастрычніка або да таго часу, пакуль не ўступіць у сілу пастанова ўрада.

Яшчэ раз паўтараю: ніякай гаворкі пра татальную, назаўжды замарозку цэн не ішло. Калі хтосьці гэта не пачуў. Гаворка ішла пра тое, што назапасілі вось столькі «тлушчу», і вы мяне не пераканаеце, што яго няма. Гэта тычыцца ўсіх: і бізнэсменаў, прадпрымальнікаў і кіраўнікоў дзяржаўнай формы», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што 6 кастрычніка Лукашэнка заяўляў наступнае: «З 6 кастрычніка забараняецца ўсялякі рост цэн. Забараняецца! З сённяшняга дня. <…> Далей павышаць цэны нідзе нельга. Няма неабходнасці».

Тым часам у краіне заведзеныя дзясяткі крымінальных спраў, людзям пагражае да 6 гадоў турмы.

Глядзіце таксама:

Урад зацвердзіў новую сістэму рэгулявання цэн — як на беларускае, так і на імпарт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
20.10.2022
[Рэд. выдалена]
0
Ух ты.../адказаць/
20.10.2022
На фотцы, амаль над мазгоўняю правадыра, бачны вертыкальны арнамент з латыскім аўсеклісам !!! :))
0
хх і кошты на баяны абмежавалі/адказаць/
20.10.2022
яны ж заўсёды гэтую шпіктаклю разыгрывалі - баяры кінуцца выконваць які высачайшы вусны указ, наламаюць дроў, а потым ён спускаецца з нябёсаў - робіцца выгляд, што баяры атрымліваюць па шапцы, а ён крыху адмотвае назад. баяры благія, а цар харошы
вось толькі ніхто ў гэтую шпіктаклю даўно не верыць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера