Знайсці
19.10.2022 / 09:144РусŁacБел

Кіраўнік Акадэміі навук распавёў, колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль

У Беларусі плануюць наладзіць масавую вытворчасць айчынных электрамабіляў. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў па выніках нарады з Лукашэнкам распавёў, што такое аўто павінна быць «не вельмі дарагім».

«Мы ставім задачу, каб наш беларускі электрамабіль масавага карыстання быў не вельмі дарагім. Я сёння (18 кастрычніка) гаварыў у кіраўніка дзяржавы, што гэта павінна быць не больш як $20-25 тысяч. Гэта менавіта аўтамабіль масавага карыстання», — сказаў Гусакоў.

Спартыўныя электракары, па словах навукоўцы, будуць даражэйшыя, таму што тут ідзе гаворка пра невялікі выпуск. Да таго ж, дарагой можа быць навуковая распрацоўка, а сабекошт і цана можа знізіцца пры наяўнасці масавай вытворчасці.

Калі з’явіцца масавы айчынны электрамабіль — пакуль незразумела. Мяркуючы па апошніх навінках, гэта можа быць замежная распрацоўка, у якой беларускага будзе мізер.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
19.10.2022
Гусакоў, ты што верзеш? 20тыс. даляраў масавы аўтамабіль. Зьлез з хмаркі, вярніся ў сапраўднае жыццё.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
19.10.2022
Все правильно, колхозники должны ездить на телегах, в лучшем случае - на гнилых жигах времен СССР. Центр Европы, мля
0
Васыль/адказаць/
25.10.2022
Я набываў Volkswagen Polo Sedan гадоў 10 таму за 14,5 даляраў...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930