Знайсці
18.10.2022 / 19:531РусŁacБел

Wargaming прадаў даччыную кампанію, з якой выходзіў на сусветны рынак

Амерыканская Riot Development Studios, якая з'яўляецца часткай кітайскага геймдэўгіганта Tencent, завяршыла здзелку па набыцці кампаніі Wargaming Sydney. Wargaming, такім чынам, прадаў даччыную кампанію, з якой некалі пачынаў экспансію на сусветным рынку гульняў, піша Office Life.

Як паведамляецца, кампанія будзе пераназваная ў Riot Sydney і стане ключавым цэнтрам распрацоўкі амерыканскай кампаніі, вядомай па такіх гульнях, як League Of Legends і Valorant.

Каманда распрацоўшчыкаў пяройдзе ў Riot Sydney, а выдавецкае падраздзяленне застанецца ў штаце Wargaming. Таксама Wargaming захавае правы на тэхналогіі і гульнявую платформу, на якой функцыянуюць яе гульні.

Wargaming Sydney, якая раней называлася BigWorld, стала першым аб'ектам міжнароднай экспансіі распрацоўшчыка і выдаўца World Of Tanks, World of Warships і World of Warplanes. У 2012 годзе яна была набытая ў заснавальнікаў аўстралійскай студыі за 45 млн даляраў. Гэтая купля да сённяшняга часу ўваходзіць у лік топ-50 M&A-здзелак з удзелам беларускага бізнэсу.

Сума, за якую Віктар Кіслы і яго партнёры прадалі Wargaming Sydney, не раскрываецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
18.10.2022
"накаркалі" сваімі танчыкамі немагчымую (хто б мог падумаць, што танкі на Кіеў папруцца) вайну...
была ў іх і карта Мінска - гэткі падарунак суайчыннікам. але там будынкі руйнаваць нельга было. а толькі "мелачоўку" усякую - мусаркі, агароджы...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930